Арфаграфічныя нормы (правапіс вялікай і малой літар)
Меню

Ведаць:

  • умовы, пры якіх пішуцца вялікая і малая літары

Умець:

  • знаходзіць і выпраўляць маўленчыя недахопы і парушэнні арфаграфічных нормаў літаратурнай мовы ў чужым і ўласным маўленні
  • карыстацца арфаграфічнымі нормамі ў пісьмовым маўленні

Дадатковыя
матэрыялы

1.З малой літары пішуцца прыметнікі, утвораныя ад уласных асабовых назваў, якія ўжываюцца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў або ў складзе састаўных агульных назваў.

2.Назвы нацыянальнасцей, плямён, а таксама словы, якія паказваюць на месца пражывання, пішуцца з вялікай літары.

3.Адзначце прыклады, у якіх усе словы пішуцца з вялікай літары:

(Д, д)зень (Н, н)езалежнасці
(Д, д)зень (Н, н)астаўніка
(Д, д)зень (П, п)ерамогі
(Д, д)зень (К, к)анстытуцыі
(Д, д)зень (К, к)асманаўтыкі

4.Адзначце прыклады, у правапісе якіх дапушчаны памылкі:

род Радзівілаў
возера Нарач
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
мележаўскія чытанні
Коласаўскія мясціны

5.Адзначце прыклады, у якіх усе словы пішуцца з малой літары:

(А, а)рыядніна (Н, н)ітка
(Т, т)анталавы (П, п)акуты
(Д, д)амоклаў (М, м)еч
(К, к)упалава (П, п)аэма
(Н, н)овы (Г, г)од

6.Адзначце прыклады,у якіх першае слова пішацца з вялікай літары:

(Г, г)родзенскія вуліцы
(З, з)аслужаны трэнер
(П, п)алац спорту
(Р, р)эспубліка Беларусь
(Г, г)еркулесавы слупы

7.Адзначце словы, якія пішуцца з малой літары:

(К, к)упалле
(Л, л)ясун
(М, м)інчанін
(К, к)упалавец
(Ю, ю)пітэр

8.Выпішыце слова, якое пішацца з вялікай літары:

9.Адзначце прыклады, напісаныя правільна:

Рэнтгенаўскі здымак
Нобелеўская прэмія
Слуцкія паясы
Міхасёў малюнак
Лютаўская рэвалюцыя

10.Устанавіце адпаведнасць:
-другое слова пішацца з вялікай літары
-два словы пішуцца з вялікай літары
-усе словы пішуцца з вялікай літары
-першае слова пішацца з вялікай літары
-усе словы пішуцца з малой літары
(Г, г)омельскі (Д, д)зяржаўны (У, ў)ніверсітэт-
(Д, д)октар (Ф, ф)ілалагічных (Н, н)авук-
(К, к)рыж (Е, е)фрасінні (П, п)олацкай-
(В, в)ялікая (А, а)йчыйнная (В, в)айна-
(О, о)рдэн (Д, д)ружбы (Н, н)ародаў-