Лексічныя нормы
Меню

Ведаць:

  • прыметы адназначных і мнагазначных слоў
  • прыметы слоў, ужытых у прамым і пераносным значэнні
  • прыметы сінонімаў, амонімаў, антонімаў, паронімаў
  • лексічныя нормы сучаснай беларускай мовы

Умець:

  • вызначаць і тлумачыць лексічнае значэнне слова рознымі спосабамі
  • адрозніваць лексічнае і граматычнае значэнне слова
  • размяжоўваць прамое і пераноснае значэнне слова
  • падбіраць да слоў сінонімы, амонімы, антонімы
  • захоўваць лексічныя нормы ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні
  • знаходзіць і выпраўляць лексічныя недахопы ў чужым і ўласным маўленні
  • карыстацца тлумачальнымі слоўнікамі, слоўнікамі амонімаў, сінонімаў, паронімаў

Дадатковыя
матэрыялы

1.Асноўная адзінка мовы, з дапамогай якой называюцца ўсе шматлікія з’явы і прадметы навакольнага асяроддзя, іх прыметы, дзеянні, стан, – гэта

Правільны адказ: слова

2.Сукупнасць слоў той ці іншай мовы – гэта

Правільны адказ: лексіка

3.Асноўнае значэнне слова называецца

Правільны адказ: прамым

4.Значэнне слова, якое ўзнікае на аснове пэўнага падабенства, пераносу, называецца

Правільны адказ: пераносным

5.Унутраны змест слова, суаднесенасць яго гукавой абалонкі з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці называецца

Правільны адказ: лексічным значэннем

6.Адзначце словазлучэнні, ужытыя ў прамым значэнні:

гарачы прыхільнік
лёгкая каляска
цвёрдыя веды
халодная зіма
залатое сэрца

7.Сярод пералічаных слоў вызначце мнагазначныя:

калена
сініца
сіні
прыметнік
вянок

8.Знайдзіце ў сказе слова, ужытае ў пераносным значэнні, запішыце яго ў пачатковай форме.
Каваль спяваў спакойна, з ціхім сумам вымаўляючы словы, быццам вёў гаворку з добрым сябрам.
Адказ:

Правільны адказ: ціхі

9.Да падкрэсленага слова падбярыце сінонім і запішыце яго ў той форме, якую патрабуе сказ.
Ад смалістага сасновага палена павявала прыемным пахам.
Адказ:

Правільны адказ: водарам

10.Адзначце словы, пры змяненні націску ў якіх змяняецца лексічнае значэнне слова

кашу
мае
насыпаць
вазы
рукі

11.Адзначце словазлучэнні, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў

асвоіць жыццёвы ўрок
абагульніць факты
рухомы механізм
крупчасты снег
засушлівы лісток

12.Знайдзіце памылку ў лексічнай спалучальнасці слоў. Падбярыце да няправільна ўжытага слова паронім і запішыце яго ў той форме, якой патрабуе сказ.
Мне тады споўнілася васямнаццаць, і я адчуваў сябе дужа дарослым, разумным і гаспадарчым.
Адказ:

Правільны адказ: гаспадарлівым

13.Вызначце рады, дзе ўсе словы з'яўляюцца сінонімамі:

адважны, багаты, бясстрашны, смелы
гарэць, ззяць, палаць
адчай, безнадзейнасць, недавер, роспач
добра, мілы, пяшчотна
непагадзь, непагода, слата

14.Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх характарыстыкай.
-Амонімы
-Паронімы
-Антонімы
-Сінонімы
Вязальныя пруткі – вязаныя шкарпэткі -
Карысць для дзяржавы – уласная выгада -
Падбегчы непрыкметна – своечасова адбегчы -
Гераічная быліна – прыдарожная быліна-