Марфалагічныя нормы (ужыванне асабовых канчаткаў дзеясловаў, адрозненне канчаткаў дзеясловаў абвеснага і загаднага ладу; акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеясловаў)
Меню

Ведаць:

  • марфалагічныя прыметы дзеяслова
  • асаблівасці спражэння дзеясловаў
  • асаблівасці ўжывання асабовых канчаткаў дзеясловаў
  • акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеяслова

Умець:

  • правільна ўтвараць спрагальныя формы дзеясловаў
  • адрозніваць канчаткі дзеясловаў абвеснага і загаднага ладу
  • захоўваць акцэнталагічныя нормы пры ўжыванні спрагальных форм дзеясловаў
  • знаходзіць і выпраўляць парушэнні марфалагічных норм беларускай літаратурнай мовы

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

Неазначальная форма дзеяслова ў сказе выконвае ролю выказніка.
Спражэнне — гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім, будучым (простым) і прошлым часе абвеснага ладу.
Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць закончанае дзеянне, якое адбылося ці адбудзецца, і адказваюць на пытанні што зрабіць? што зрабіў? што зраблю?
Асноўнымі формамі дзеясловаў у загадным ладзе з’яўляюцца формы 2-ой асобы адзіночнага і множнага лікаў.
Дзеясловы прошлага часу не маюць асабовых формаў.

2.Адзначце дзеясловы з памылкамі ва ўтварэнні формаў загаднага ладу:

шанаваць — шануй
ісці — ідзем
браць — бяром
прывезці — прывязём
глянуць — гляньма

3.Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак -еце :

чытаць
напісаць
гуляць
даць
выдзеліць

4.Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак -ам :

злізаць
сцерагчы
счасаць
смялець
бразгатаць

5.Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак -аце (-яце) :

імкнуцца
сцерагчы
крычаць
жаваць
засмяяцца

6.Адзначце дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага часу маюць канчатак -аць (-яць):

зацвісці
стварыць
праяўляць
дзяліць
распаліць

7.На паўднёвых схілах пагоркаў ужо палавее жыта, хіліцца долу важкім калоссем. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць выдзеленаму ў сказе дзеяслову:

зваротны
ужыты ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку
абвеснага ладу
І спражэння
закончанага трывання

8.Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ў напісанні канчаткаў дзеясловаў:

Куды вы сёння ідзяце, таварышы курсанты?
З хлуснёй і падманам на белым свеце не пражывеце.
Выбірайма беларускую мову!
Навошта ўеце вяроўку?
З чаго вы смеяцеся?

9.Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказе дзеясловамі і іх характарыстыкай:
-дзеяслоў у форме цяперашняга часу 3 асобы
-дзеяслоў загаднага ладу незакончанага трывання
-інфінітыў, 2 спражэнне
-зваротны дзеяслоў абвеснага ладу
Не шукай сабе, мой братку, з ветрам Бацькаўшчыну-матку.-
У Жыровіцкі манастыр прыязджалі пакланіцца цудадзейнаму абразу вялікія літоўскія князі і польскія каралі.-
Чалавек усё сваё жыццё вучыцца ў прыроды, якая яго выхоўвае, натхняе, аберагае.-
Багатую культурную спадчыну ашчадна захоўваюць у нашай краіне.-

10.Ад асновы дзеяслова закончанага трывання, падкрэсленага ў сказе, утварыце пры дапамозе суфікса -ва- або -іва- дзеяслоў незакончанага трывання і запішыце яго.

Родны Мінск, ты змог пераадолець усе цяжкасці, мы ганарымся тваёй славай!
Адказ:

Правільны адказ: пераадольваць