Моўныя нормы і культура маўлення
Меню

Ведаць:

  • нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы

Умець:

  • прымяняць набытыя веды на практыцы
  • знаходзіць і выпраўляць парушэнні марфалагічных, арфаграфічных, сінтаксічных, словаўтваральных, фразеалагічных, акцэнталагічных, арфаэпічных, лексічных норм беларускай літаратурнай мовы

1.Устанавіце адпаведнасць:
-правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення
-правільнае вымаўленне гукаў у словах
-правільнае напісанне слоў
-правільнае напісанне формы слова
Арфаграфічныя нормы-
Лексічныя нормы-
Арфаэпічныя нормы-
Марфалагічныя нормы-

2.Адзначце, якія нормы беларускай літаратурнай мовы парушаны ў сказе.
“Пагодзіч пасядзеў з гадзіну за сталом, а потым папрасіў прабачэння ў сямейнікаў і двух госцяў: на Новы год прыляцела з Чарнаўцоў франтавая сяброўка цешчы з унучкай-дзесяцікласніцай, вельмі падобнай на сваю бабулю”.

3.Адзначце словы, напісанне якіх не адпавядае арфаграфічным нормам сучаснай беларускай мовы.
Працэсс пісьма ў той час быў вельмі складаны і марудны. Кнігі пісалі на пергаменце ўставам — буйным і прамым, без нахілу, почаркам, у якім кожная літара адзялялася ад суседняй і, можна лічыць, не пісалася, а малявалася (злітнае пісьмо з’явілася толькі ў ХV стагоддзі). Каб тэкст хутчэй высыхаў, яго прысыпалі пяском. Атрамант рабілі з адмысловых арэхаў, з адвару дубовай ці альховай кары, з жалезнай іржы, вішнёвага клею. Каб перапісваць кнігі, неабходна мець і мастацкія здольнасці, бо пачатковыя літары і загалоўкі трэба аздабляць жывёльным ці раслінным арнаментам.

працэсс
почаркам
адзялялася
стагоддзі
раслінным

4.Адзначце сказы, у якіх парушаны лексічныя нормы беларускай мовы:

Магутны народны песенны фальклор — крыніца натхнення для любога паэта.
Не забывайце ніколі падзякаваць сябрам за дапамогу і падтрымку.
А пад дубам сядзяць сабе два духмяныя баравікі, крамяныя, з цёмна-карычневымі шапачкамі, вільготнымі ад ранішняй расы.
Разам з бацькамі з акупантамі змагалася маладая, амаль юная моладзь.
Усе дзеці атрымалі памятныя сувеніры.

5.Адзначце фразеалагізмы, значэнне якіх растлумачана правільна:

Апусціць рукі — страціць здольнасць або жаданне займацца чым-небудзь
За дрэвамі не бачыць лесу — за чым-небудзь дробным не заўважаць значнага, вялікага
Ні брат ні сват — пра таго, хто ні ад каго не залежыць, каму ўсё лёгка даецца
Даць галаву на адрэз (на адсячэнне) — рызыкаваць жыццём
Глытаць словы — маўчаць, нічога не гаварыць

6.Адзначце рады слоў, у якіх не парушаны акцэнталагічныя нормы:

грамадзянін, адзінаццаць, навіна
крапіва, спіна, слабы
цяжкі, гліняны, фартух
каменны, жалюзі, маленькі
вярба, кухар, каршун

7.Вызначце спосаб утварэння прыведзеных слоў і ўстанавіце адпаведнасць:
-заслуга
-прыставачна-суфіксальны
-абрэвіяцыя
-суфіксальны
Заснежыць-
Дзяржбанк-
Вадалазны-
Заслуга-

8.Адзначце фанетычныя і арфаэпічныя характарыстыкі, уласцівыя слову адчуваецца:

у слове няма свісцячых зычных гукаў
у слове ёсць санорныя зычныя гукі
у слове няма мяккіх зычных гукаў
колькасць літар і гукаў у слове не супадае
у слове 2 глухія зычныя

9.Адзначце словы, лексічнае значэнне якіх залежыць ад месца пастаноўкі націску:

мая – мая
трасу – трасу
варыць – варыць
зубам – зубам
складны – складны

10.Знайдзіце ў прапанаваным сказе слова, форма якога не адпавядае марфалагічнай норме беларускай літаратурнай мовы.
Запішыце яго правільна ў той форме, якую патрабуе выказванне.
«Асенняе поле жыло ўжо іншым настроем: напоўнена было яно боллю і сумам шчымлівым па жыце зярністым, якое сцяною стаяла калісьці».
Адказ:

Правільны адказ: болем