Вобразная сістэма рамана «Сэрца на далоні» І. Шамякіна
Меню

Ведаць:

  • асаблівасці вобразнай сістэмы рамана “Сэрца на далоні”
  • ролю мастацкіх дэталяў у творы

Умець:

  • даваць характарыстыку вобразам-персанажам
  • узнаўляць мастацкія карціны, створаныя пісьменнікам 

Дадатковыя
матэрыялы

1.Суаднясіце герояў рамана “Сэрца на далоні” і іх характарыстыку:
-зацяты бюракрат, які выпрацаваў адпаведны стыль працы, паводзіннакіраваных на выкананне дзяржаўных абавязкаў, механізм кіравання вывераны гадамі працы чыноўніка
-былы ўдзельнік падполля, выдатны хірург, адначасова гэта і асілак, і па-дзіцячы непасрэдны, апантаны рамантычнымі марамі летуценнік, юнак
-спяшаецца жыць па-новаму, актыўна, пераглядае свае ранейшыя адносіны да мінулай вайны, хоча дапрацаваць кнігу пра падполле
Кірыла Шыковіч-
Антон Яраш-
Сямён Гукан-

2.У пачатку твора прадстаўлены партрэт аднаго з герояў, прозвішча якога – : «весела засмяяўся», «з асалодай пацягнуўся, выставіўшы з-пад піжамных штаноў валасатыя ногі», «ваяўніча выставіўшы пукаты жывот», «саркастычна прыжмурыў свае маленькія вочкі».

Правільны адказ: Шыковіч

3.Назавіце вобраз героя, які з’яўляецца ўвасабленнем лёсу народа, выстаяў у гады вайны, у час сталінскіх рэпрэсій і не страціў чалавечнасці:

4.Суаднясіце герояў рамана – прадстаўнікоў маладога пакалення ў рамане, і іх характарыстыку:
-умее пастаяць за сябе, уласцівы пачуццё годнасці, цвёрдасць характару, любоў да сваёй працы
-героя абураюць людзі з “двайным дном”, якія гавораць адно, а робяць другое, ён апранаецца пад стылягу, заляцаецца да медсястры Машы
-бацька героя ў час Вялікай Айчыннай вайны быў падпольшчыкам і загінуў, станоўчы вобраз, сур’ёзны не па гадах, адказны
Славік-
Тарас-
Маша-

5.Якія з’явы грамадскага жыцця можна назваць гуканаўшчынай:

кар’ерызм
нахабнасць
уладалюбства
бяспечнасць
сумленнасць

6.Вызначце сюжэтную лінію, якой адпавядаюць словы Зосі Савіч: ”Заўсёды хораша ад іх вось такой дружбы”:

7.Пазнайце героя па партрэце і адзначце яго імя: “Прыгожая, стройная, высокая, з капной рыжых валасоў на галаве, што на фоне акна гарэла, як жар”:

8.Адзначце, хто з герояў рамана трымае чалавечае сэрца на далоні ў прамым і (або) пераносным сэнсах:

Тарас Ганчароў
Гукан
Лучынскі
Кірыла Шыковіч
Антон Яраш
Доктар Савіч

9.Адзначце вобразы рамана, якімі Іван Шамякін услаўляе жаноцкасць, пяшчоту, любоў, клопат пра дзяцей:

медсястра Маша
Зося Савіч
Валянціна Шыковіч
Галіна Яраш

10.“Правобразам доктара Савіча ў рамане “Сэрца на далоні” з’яўляецца Яўген Клімаў, Герой Савецкага Саюза, кандыдат медыцынскіх навук, удзельнік Мінскага падполля.