Правілы пабудовы складаназалежных сказаў, знакі прыпынку
Меню

Ведаць:

  • сінтаксічныя прыметы складаназалежных сказаў
  • віды даданых частак у складаназалежных сказах
  • віды падпарадкавання даданых частак галоўнай у складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі
  • пунктуацыйныя нормы пры пісьмовым афармленні складаназалежных сказаў

Умець:

  • вызначаць сінтаксічныя прыметы і асаблівасці будовы складаназалежных сказаў
  • размяжоўваць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы
  • вызначаць віды даданых частак
  • адрозніваць сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне даданых частак
  • правільна ставіць знакі прыпынку ў складаназалежных сказах

Дадатковыя
матэрыялы

1. Адзначце складаназалежныя сказы:

На гэтым месцы, як расказвае вядомая легенда, была бітва.
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, распетаю буду маліцца душой, каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі не вылі над роднай зямлёй, нада мной.
Над лесам сёння ясны блакіт і злёгку папялістыя хмаркі, а на зямлі – снег.
У пакой увайшоў бацька, на якога дзеці, загуляўшыся, не адразу звярнулі ўвагу.
Кволыя беластволыя бярозы, з якіх бессаромна і нахабна вецер сарваў апошні залацісты ўбор, моўчкі туліліся да цёплай хвоі.

2.Адзначце складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак (Улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі не пастаўлены):

Калі сэрца балюча затужыць што надзеі цябе падвялі прыгадай непакорных і дужых, мужных волатаў нашай зямлі.
Калі сябры выйшлі на вуліцу было цёмна хоць на небе і высыпалі буйныя зоры.
Жыццё кароткае, як ноч што знікае і вечнае, як верш які з душы ўсплывае.
Вада была такая чыстая, з нейкім крыштальным адценнем што круглыя каменьчыкі якія ляжалі на дне ручая здаваліся белымі кара́лямі.
Добры касец не шкадуе што пракос шырокі а валок высокі.

3.Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным падпарадкаваннем даданых частак:

Цікава было даведацца, як жылі палярнікі, чым харчаваліся, як пераадольвалі цяжкасці.
Зусім на доле дарожку перабягаў невялікі ручай, які цурчэў з-пад маладой алешыны, што ўзнімалася над чаротамі.
Калі Ігнат прачнуўся, сонца стаяла ўжо высока ў небе, на якім не было ні хмурынкі, і горача прыгравала.
Пакуль мы назбіралі сушняку і расклалі вогнішча, тыя, хто ставіў палатку, дапамагалі дзяўчатам рыхтаваць вячэру.
Вядома, што нельга вітацца праз парог, бо гэта можа прывесці да спрэчкі ці нават варожасці.

4. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх сэнсава-граматычныя часткі звязаны пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў:

Бясконца шчаслівы таму, што толькі цябе люблю.
Грыбніца, якая зраслася з каранямі дрэва, забяспечвае яго вадой і мінеральнымі рэчывамі.
Гудуць пад коламі масты, дзе перакінуў кладку ты.
Гэты востраў уяўляў сабой высокі груд, што зарос густым лесам сярод непраходнага балота.
Жыцця не спыняць, не скуюць маразы, хоць зямлю пакрые тоўстай коўдрай снег.

5.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх сродкам сувязі частак з’яўляюцца злучальныя словы:

Чаго не ясі, таго ў рот не нясі.
Бывае так у жыцці, што чужы чалавек можа стаць для цябе раднейшым за роднага.
Дом вострым носам уразаўся ў плошчу, да якой збягалася пяць вузкіх вуліц.
Едзем паўз бярэзнік беланогі, што ў расе на досвітку прадрог.
Жадалі госці шчыра часінаю такой, каб шчасце было ў доме, і мір, і супакой.

6.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба ставіць коску:

Тут бой быў такі_ што зямля стагнала.
Калі Юра наблізіўся да плёсу_ з вады з крыкам паднялася чарада качак.
Чыстая вада з зялёнымі косамі водарасцяў, што звіваюцца ад хуткасці плыні_ амывае берагі Слоніма.
Дзед любіць, калі яго_ хто слухае.
Марыя праз слёзы не бачыла дарогі і бегла_ куды ногі нясуць.

7.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску коска не ставіцца:

Была якраз такая пара сутак_ калі ўжо і не ноч, але ж яшчэ і не раніца.
Сцяпан абяцаў прыехаць, але не сказаў_ калі.
Я глядзеў у неба і бачыў_ як у ягонай вышыні адзінока кружыў коршак.
Гультаі! Працуюць_ як мокрае гарыць.
Саўка падышоў да Максіма, прывітаўся _як ні ў чым не бывала.

8.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх трэба паставіць тры коскі:

Каля крынічкі кіпела жыццё бо кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады каб палюбавацца на ўласнае хараство ў яе люстры як гэта любілі рабіць прыгожыя краскі.
Так ярка прыпомнілася Міхалку свая вёска што каб меў крылы то ўзняўся б і паляцеў.
Са столі звісала люстра якую тут называлі панікадзіла і якая раскідала па царкве зыркае святло ад запаленых на ёй свечак.
Умомант раптам не стала таго чым цешылася аб чым днямі і начамі трызніла-марыла да чаго рвалася душа.
Я шчаслівы што ў суджаны час нарадзіўся на гэтай зямлі дзе такія густыя лясы і такія спакойныя рэкі.

9.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў:

Усе ведаюць што калі ластаўкі і стрыжы лятаюць высока, то будзе добрае надвор’е.
Люблю зіму з яе марозам, што вокны прыбярэ ва ўзор і белы снег, што, укрыўшы поле, ірдзіцца бляскам ясных зор.
Калі заходзіць сонца, вечарамі заводзяць дзяўчаты песні, якія чуваць у палях і за ракой.
Каб не зблытаўся жораў, і не збіліся гусі, восенню выткалі зоры шлях да маёй Беларусі.
Паўсюдна лічылася, што вязанкі цыбулі, якія падвешвалі ў хаце, засцерагаюць яе ад нячыстай сілы і ведзьмакоў.

10.Адзначце выказванні, якія з’яўляюцца правільнымі ў дачыненні да сказа:
Гук звінеў на адной ноце, як камар што ўляціць цёплай ноччу ў пакой і гудзе над галавой пакуль не прыхлопнеш яго далонню.

Складаназалежны сказ з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак.
Складаназалежны сказ з сузалежным падпарадкаваннем даданых частак.
Першая даданая частка дапаўняльная, другая – акалічнасная.
У сказе прапушчана адна коска.
У сказе прапушчаны дзве коскі.