Канструкцыі з чужой мовай, знакі прыпынку
Меню

Ведаць:

  • правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай
  • сутнасць лінейнага і нелінейнага спосабаў перадачы чужой мовы

Умець:

  • знаходзіць у тэкстах сказы з чужой мовай
  • правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў сказах з чужой мовай
  • выпраўляць памылкі ў пастаноўцы знакаў прыпынку пры простай мове і дыялогу

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:

Я падумаў _ «Правільна, трэба ўсё браць пад увагу».
Старшыня паведаміў _ што пара адкрываць сход.
Дзеці беглі да дзеда і пыталіся _«А калі пойдзем на рэчку?»
Голас полем пракаціўся, у бары аддаўся _«А дзе ж тая крынічанька, што голуб купаўся?»
«Вось бачыш, – выгаворваў бацька _ шкоды атрымалася больш, чым карысці. А ўсё таму, што не раіцеся з дарослымі».

2.Адзначце знак(-і) прыпынку, які(-я) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе:
«Паціху разбярэшся тут. Спяшацца няма куды»_ сказаў Лявон і развітаўся.

3.Якая памылка дапушчана ў афармленні сказа з простай мовай?
Адзначце правільны адказ.
«Не іначай як збіўся з дарогі – падумаў Рыгорка нарэшце і затрывожыўся: – Гэтак і заблудзіцца лёгка!»

4.Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і схемамі, якія ім адпавядаюць.
Пунктуацыйна сказы не аформлены.
-«П», – а.
-«П, – а. – П».
-А: «П».
-«П, – а, – п».
Відаць падумаў хлопец тут ужо нічога не зменіцца.-
Будзьце заўсёды сумленнымі людзьмі, жывіце па нормах дабрыні і вернасці казаў нам на развітанне класны кіраўнік.-
На вялікім валуне выбіты словы паэта Тут бачу свой край, поле, рэчку і бор, сваю матку-зямлю Беларусь.-
Мудрае слова мацнейшае за меч казаў князь. Меч кароткі, а слова доўжыцца ў людскіх пакаленнях.-

5.Адзнаце сказы, у якіх простая мова аформлена правільна:

«Песня – душа народа», - сказаў некалі наш слынны збіральнік беларускай песні Рыгор Шырма.
Вось каб нам ля школы пасадзіць язмінавую алею», – задумліва сказаў дырэктар і тут жа спытаў: «Дык што там натварыў наш Абабурка?»
Суседка аднойчы паскардзілася: Я сама гарадская, пагэтаму ніяк не магу прывыкнуць да вёскі.
«Малады чалавек, можна вас на хвілінку?», – прагучаў звонкі і смяшлівы голас.
«Чаму, як адлятаюць птушкі ў вырай, на мяне находзіць смутак?»– пытае ўнук.

6. Адзначце сказ з простай мовай, які адпавядае схеме «П, – а, – п».
Знакі прыпынку ў сказах не пастаўлены.

7.Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць прыведзенаму ніжэй сказу з простай мовай: «Не на кітах трымаецца планета, а на далонях таго, хто арэ, сее і потым колас пестуе старанна – так навучаў дзядуля шанаваць працу хлебароба і прасіў – «Заўсёды, унучак, будзь удзячны гэтым людзям».

У сказе адсутнічае знак прыпынку – двукроп’е.
У сказе адсутнічае знак прыпынку – коска.
У сказе адсутнічае знак прыпынку – працяжнік.
У сказе адсутнічае знак прыпынку – кропка.
У сказе лішні знак прыпынку – двукоссе.

8.Адзначце сказ, у якім правільна пастаўлены знакі прыпынку пры простай мове.

9.Адзначце схему, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе з простай мовай.
(С,с)ядзіш у духаце (С,с)казаў дзед, увайшоўшы ў хату ішоў бы ты да ракі: там жа таксама можна чытаць.

10.Напішыце (сімвал), які знак прыпынку неабходна паставіць на месцы пропуску:
«Што самае галоўнае ў маім жыцці? – пытаецца сам у сябе Васіль Сухамлінскі і дае вычарпальны адказ_ – Любоў да дзяцей».
Адказ:

Правільны адказ: :