Нормы дапасавання і кіравання ў беларускай мове. Правілы сувязі выказніка і дзейніка, выражанага спалучэннем слоў
Меню

Ведаць:

  • віды падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях
  • асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
  • правілы сувязі выказніка і дзейніка, выражанага спалучэннем слоў

Умець:

  • вызначаць віды падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях
  • правільна ўжываць формы залежнага слова пры дапасаванні, кіраванні і прымыканні (у тым ліку пры перакладзе з рускай мовы на беларускую)
  • правільна ўжываць форму выказніка пры дзейніку, выражаным спалучэннем слоў
  • знаходзіць і выпраўляць памылкі, выкліканыя незахаваннем правіл сувязі дзейніка і выказніка

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

Лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры дапасуюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку.
Дзеясловы жаніцца, ажаніцца ўтвараюць сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам на і месным склонам назоўніка ці займенніка.
Дзеяслоў хварэць і прыметнік хворы ўтвараюць словазлучэнні з творным склонам назоўніка.
Выказнік ужываецца ў адзіночным ліку, калі дзейнік выражаны колькасна-іменным словазлучэннем са словамі хвілін, гадзін, дзён, тыдняў.
Выказнікі могуць мець форму множнага ліку пры дзейніках са значэннем асобы або пры неабходнасці падкрэсліць актыўнасць дзеяння.

2.Адзначце сказы, у якіх выказнік ужываецца ў адзіночным ліку:

Цяжкае голле (схіліцца) над сцежкай.
Гэтыя дзве дзяўчынкі (сябраваць) з першага класа.
Некалькі чалавек (ехаць) у прычэпе.
Са мною не (згадзіцца) толькі пяцёра.
Усе трыццаць вучняў (паступіць) у ВНУ.

3.Адзначце сказы, у якіх правільная спалучальнасць дзейніка і выказніка:

Шмат дарожак і сцяжынак ляжыць да нашай хаты.
Пяць братоў у адну ноч нарадзілася, і ўсе з адным імем.
Нямала сватоў прыязджала здалёк, але іх адмова чакала.
Хто працуе ў гэтым кабінеце?
Дзядзьку было гадоў шэсцьдзясят.

4.Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:

за сто метраў ад вакзала
тры белых рамонкі
дзякаваць выкладчыкаў
падобны да бабулі
хадзіць па кабінетах

5.Адзначце сказы, у якіх ёсць словазлучэнні, якія НЕ адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:

У двухстах метрах ад вёскі пачыналася прыгожая зялёная дуброва.
У першы ж зімовы дзень ён захварэў пнеўманіяй.
Дзве доўгіх касы выбіваліся з-пад квяцістай хусткі.
Марыя ўвесь час думала пра яго.
Дзеці дзівіліся з фокусніка ў цырку.

6.Устанавіце адпаведнасць паміж словазлучэннямі і іх відам падпарадкавальнай сувязі:
-кіраванне
-дапасаванне
-прымыканне
Святочны канцэрт-
Спяваць гучна-
Парэзаць хлеб-

7.Запішыце словазлучэнне праз прабел па-беларуску, захоўваючы асаблівасці кіравання беларускай мовы:
благодарить родителей
Адказ:

Правільны адказ: дзякаваць бацькам

8.Знайдзіце ў сказах словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні.
Выправіце памылку і запішыце праз адзін прабел словазлучэнне ў той форме, у якой яно ўжыта ў сказе.
Дзякую вам за шчырыя словы, мае дарагія сябры.
Мой сусед яшчэ доўга хварэў на ангіну.
Ужо больш за сто метраў праехалі ўскрайкам поля.
Пятра ажанілі на Ганулі.
Праз гэтую непрыемнасць Алеся не самкнула вачэй да самай раніцы
.
Адказ:

Правільны адказ: ажанілі з Гануляй

9.Знайдзіце памылку, звязаную з няправільным спалучэннем дзейніка і выказніка.
Запішыце выказнік у правільнай форме.
Такая нідзе не прападзе.
Тры браты на адным кані па белым полі едзе.
Рыгор з сынам дапамагалі будавацца суседу.
Доктар Шапавалава паехала да хворага.
Нехта з прамоўцаў высока ўзняў над галавой руку
.
Адказ:

Правільны адказ: едуць

10.Запішыце выказнік, выбраўшы з дужак адпаведную форму:
Пяць алоўкаў (ляжала, ляжалі) на стале.
Адказ:

Правільны адказ: ляжала