Сказы з аднароднымі членамі, знакі прыпынку
Меню

Ведаць:

  • сінтаксічныя прыкметы аднародных членаў сказа і характар лагічных сувязей паміж імі
  • асноўныя патрабаванні да пабудовы сказаў з аднароднымі членамі
  • правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, у тым ліку і з абагульняльнымі словамі пры іх

Умець:

  • вызначаць сказы з аднароднымі членамі, звязанымі спалучальнымі, супраціўнымі, размеркавальнымі злучнікамі, у тым ліку і з абагульняльнымі словамі пры іх
  • правільна пунктуацыйна афармляць сказы з аднароднымі членамі на пісьме
  • вызначаць парушэнні правіл пабудовы сказаў з аднароднымі членамі і рабіць іх карэкцыю

1. Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены звязаны спалучальнымі злучнікамі:

Антось нешта хацеў сказаць, аднак стрымаўся.
Не заві песняй песню, якая не суцішыць ні болю, ні смагі.
Але хто, жывучы каля вады, не завядзе лодкі ды вуды?
Палянкі змяніліся то стройным баравым, то нізкім балотным лесам.
Шэпча мне штосьці жыта, хоць слоў не гаворыць.

2. Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены звязаны супраціўнымі злучнікамі:

Спявала скрыпка ціхенька, затое душэўна.
Не было ўжо ні руні, ні жаўранкаў над ёю, ні сонца.
Дарога была хоць і нядоўгая, але нялёгкая.
То чаруе, то варожыць шаўкавістая трава.
Не травою хваліся, а сенам.

3. Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены звязаны размеркавальнымі злучнікамі:

У густым ды цёмным лесе салавей спявае.
У вясеннія дні або летнія раніцы манастыр выступае яшчэ больш выразна ў сваіх абрысах.
Дзень павекі разамкне ды агледзіць наваколле.
Вясёлых елачак прысады то ўніз бягуць, то на гару.
Маці як несла патэльню яечні на стол, так і застыла з ёю на парозе.

4.Адзначце сказы, дзе няма парушэнняў пунктуацыйнай нормы:

Лес, і рэчку, і клёкат бусловы, і чалавечую ўсмешку ўраз можна знішчыць адным толькі словам.
Усё гэта: і горад у далёкай краіне і горны ланцуг, і кветка, і мінерал і жывёліна ― названа так у гонар нашага земляка.
Міхал устаў ні свет ні зара і ўсё нешта капашыўся ля пуні.
Разам з новай птушкай ці кветкай прыходзіла новая песня або казка.
Людзі хочуць, каб спяваў ім лес або калыханку, ці бяздумна-сонечную мелодыю маладой свежасці і весялосці.

5.Адзначце сказы, у якіх прапушчана дзве коскі (знакі прыпынку не пастаўлены):

Смуга ахінае далёкія вёскі і ўзгоркі і палі.
Змрочны гушчар пераходзіць непрыкметна ў зараснікі вольхі і лазы ў балоцістую нізіну.
Дзеці вераць так шчыра ўсім чалавеку і дрэву і зверу і казкам сваім.
У сонечным святле гарэлі адвечным полымем і ліпы і бярозы каля хат і дрэвы ў недалёкім лесе.
У лесе выразна адрозніваюцца галасы берасцянак лясных жаўрукоў сініц драздоў.

6.Адзначце сказы, знакі прыпынку ў якіх адпавядаюць прапанаванай схеме (знакі прыпынку не пастаўлены):

Усё і лес і поле і луг і гай маўчала цёмнай летняй ноччу.
Уся сямейка бацька маці дзеці сядзела за сталом.
Усюды ў атрад на рэчку ў сяло я браў яго з сабой.
Усё рыхтуецца да сну сонца далёкі лес і жыта за завулкам-пагонам.
Свой тавар іголкі ніткі іншую дробязь на ўсе галасы расхвальвалі гандляркі.

7. Устаўце прапушчанае слова.
… слова – гэта слова, якое выражае больш шырокае значэнне, чым аднародныя члены, і суадносіцца з імі як родавае ці відавое паняцці.
Адказ:

Правільны адказ: абагульняльнае

8.Прачытайце ўважліва сказ, вызначце, колькі косак прапушчана ў сказе.
Восенню дождж пахне бульбоўнікам і яблыкамі і пераспелымі слівамі.
Адказ запішыце словам.
Адказ:

Правільны адказ: дзве

9.Колькі радоў аднародных членаў ёсць у прапанаваным сказе?
Сняжынкі жвавыя гуляюць, садок і дворык засцілаюць бялюткім, чыстым ручніком.
Адказ запішыце словам.
Адказ:

Правільны адказ: тры

10.Устанавіце адпаведнасць паміж схемамі і сказамі (знакі прыпынку не пастаўлены).
-Давер’е заслужыць і не лёгка і не проста і не хутка.
-Хутка сонца аблашчыць раку росную траву беласнежную чаромху над вадой.
-Звон жалеза і стук малаткоў шоргат і скрогат гул і трэск зліваліся ў адзін гук заводскай працы.
-Люблю сівых дубоў калоны і соснаў стромкія ствалы і мёду поўныя калоды.
-У восеньскім тумане і дрэвы і стагі і будынкі ўсё гэта злівалася з гарызонтам.
-
-
-
-
-