Правілы ўжывання дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў
Меню

Ведаць:

  • правілы ўжывання дзеепрыслоўных і дзеепрыметнікавых зваротаў

Умець:

  • правільна ўжываць дзеепрыслоўныя і дзеепрыметнікавыя звароты ў вусным і пісьмовым маўленні
  • знаходзіць і выпраўляць памылкі ў чужым і ўласным маўленні

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцвярджэнні адносна дзеепрыметнікаў:

абазначаюць дзеянне як прымету прадмета
маюць граматычныя катэгорыі трывання, часу, стану
змяняюцца па ліках, родах, склонах
прымыкаюць да назоўнікаў
маюць ступені параўнання

2.Адзначце правільныя сцвярджэнні адносна дзеепрыслоўяў:

усе дзеепрыслоўі з’яўляюцца нязменнай формай дзеяслова
звязваюцца з дзеясловам пры дапамозе кіравання
могуць быць незакончанага і закончанага трывання
маюць асаблівасці прыслоўя і дзеяслова
дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеяслоўных асноў цяперашняга часу

3.Адзначце сказы, у якіх ёсць памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў.

Па лясной сцежцы, засланай залатым дываном лісця, ішлі тры чалавекі.
На густа абсыпаных дрэвах снегам не варушылася ні адна галінка.
Прыклаўшы вуха да дзвярэй, Волька прыслухалася.
Выйшаўшы на двор, на Рамана дыхнула набліжэнне вясны.
Выбягаючы з хаты на двор, Лёнька падцягнуўся на галіне старой грушы.

4.Адзначце сказы, у якіх ёсць памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў.

Над лесасекай, зарослай густымі кустамі арэшніку, плыло павуцінне.
Яны ішлі праз лес глухой, замеценай дарогай снегам, на якой не было відаць ні следу, ні каляіны.
Заслухаўшыся песняй жаваранка, ляснік не адразу пачуў гул машыны.
Едучы па мястэчку, гаворка на возе не перапынялася.
Паліваючы кветкі, дзяўчаты пайшлі дадому.

5.Ад асновы дзеяслова гуляць утварыце дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўе запішыце.
Адказ:

Правільны адказ: гуляючы

6.Ад асновы дзеяслова знайсці утварыце поўны дзеепрыметнік і запішыце яго ў форме назоўнага склону множнага ліку.
Адказ:

Правільны адказ: знойдзеныя

7.Адзначце правільна ўтвораныя дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў сказе:

Беларуская літаратура за час свайго існавання змагла асвоіць цэлы шэраг літаратурных жанраў.

асвоенны
асвоены
асвояны
асвоіўшы
асвойваючы

8.Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх характарыстыкамі.
-У сказе ўжыта дзеепрыслоўе закончанага трывання
-У сказе дапушчана памылка ва ўжыванні дзеепрыслоўнага звароту
-У сказе дапушчана памылка ва ўжыванні дзеепрыметнікавага звароту
-Дзеепрыметнік запісаны з памылкай
Стаміўшыся, мы накіраваліся на ўскрай лесу, каб трохі перакусіць.-
Скошанная трава.-
Праязджаючы па вуліцы, яго позірк шукаў некага сярод людзей.-
Зарослая алея травою давяла мяне да самай агароджы.-

9.Адзначце словазлучэнні, у якіх ёсць памылкі ва ўтварэнні, напісанні ці ўжыванні дзеепрыметнікаў:

размоклыя чаравікі
дагледжаная вопратка
згаладаўшыяся дзеці
плачучы голас
абветранныя твары

10.Вызначце дзееепрыметнік (дзеепрыметнікі) і дзеепрыслоўе (дзеепрыслоўі) з пранумараваных слоў у сказе: Лісце ляжала пад нагамі ва ўсе бакі разасланым (1) стракатым дываном, і нам з сябрам добра было хадзіць па ім, варушачы (2) лісцвяныя сумёты нагамі, адчуваць (3) сябе шчаслівымі, нягледзячы (4) на лёгкі (5) сум. Запішыце іх нумары праз прабел.
Адказ:

Правільны адказ: 1 2