Ведаць:
Умець:
Дадатковыя матэрыялы
1.Што такое тэкст? Выберы правільны адказ.
2.Прачытай тэкст і вызнач яго тэму. Вераснёвая раніца. Іду па лясной сцяжынцы. Трава ў расе. На траве сляды маіх ботаў. Ляціць з дрэў залатое лісце. На зямлі стракаты дыван. Каля пня старога дуба растуць апенькі.
3.Прачытай тэкст. Вызнач яго асноўную думку. Паляўнічы прадаваў сабаку. Гэта быў вялікі, разумны сабака. Я купіў яго. Сабаку звалі Томка. Калі мы выйшлі з хаты, Томка ўздрыгнуў і азірнуўся. Дома сабака апусціў мне на калені галаву. У яго вачах мільгануў жах. Тры дні ён не еў. Сабака мучыўся. Я палюбіў яго за вернасць гаспадару і пазваў паляўнічага тэлеграмай. Ён прыехаў. Томка радасна завіляў хвастом, лёг на бок. Сабака даў нам добры ўрок. Мы зразумелі, што сяброў не прадаюць і не купляюць.
4.Адзнач словы, якія дапамагаюць звязаць сказы ў тэксце.
5.Якое слова ўжыта замест слова бярозка ў апошнім сказе тэксту? Наляцеў на лес буран. Ён раскачваў дрэвы. Яны гнуліся да самай зямлі. Я назіраў за маленькай бярозкай. Яна расла паводдаль ад астатніх дрэў. Вецер рваў з яе лісткі. Мы з таварышам прынеслі палку і прывязалі бярозку. Здалося, што дрэўца прыветна паківала нам вяршынькай.