Нашы продкі і маўклівыя сведкі мінуўшчыны
Меню

Ведаць:

  • літаратурныя гіпотэзы паходжання назваў плямён крывічы, дрыгавічы, радзімічы
  • крыніцы гістарычных ведаў, якімі з'яўляюцца камяні і курганы
  • дні шанавання памяці продкаў
  • паняцці курган, волат, Радаўніца, Дзяды

Умець:

  • працаваць з карта-схемай, контурнай картай, атласам, малюнкамі
  • падрыхтаваць расказы пра камяні і курганы-валатоўкі на аснове зместа апавядання і ілюстрацый на с. 28–29 вучэбнага дапаможніка
  • падрыхтаваць паведамленні аб тым, як у сям’і вучня ўшаноўваюць памяць сваіх продкаў, а таксама пра наведванне музеяў
  • падрыхтаваць паведамленне пра археалагічную і музейную дзейнасць братоў Тышкевічаў

Дадатковыя
матэрыялы

1.Тэрыторыя рассялення якога племені абазначана на карце:

2.Суаднясі назву племені і яго апісанне:
-крывічы
-дрыгавічы
-радзімічы
Правадыр – Радзім. Гэта племя пасялілася на рацэ Сож-
Правадыр – Дрыгавіт. Гэта племя пасялілася на правым беразе Дняпра, у вытоку Нёмана і на Прыпяці-
Правадыр – Крыва. Гэта племя пасялілася на землях ад ракі Нёман да рэк Заходняя Дзвіна і Дняпро-

3.Суаднясі назву племені і назву горада, які узнік на яго землях:
-Тураў
-Гомель
-Полацк
радзімічы-
крывічы-
дрыгавічы-

4.Адзнач правільныя выказванні:

Дрыгавічы — самае шматлікае ўсходнеславянскае племя.
Племя радзімічаў пасялілася на рацэ Сож.
На землях дрыгавічоў узнік старажытны горад Тураў.
Крывічы рассяліліся на поўначы сучаснай Беларусі, ад Нёмана да Заходняй Дзвіны і Дняпра.
Нашы продкі вырошчвалі жыта, пшаніцу, бульбу і агуркі.

5.Што такое археалогія:

6.Суаднясі гістарычныя паняцці і іх значэнні
-земляны насып над старажытным пахаваннем
-дужы і высокі чалавек, пра якога ўпамінаецца ў паданнях
-дзень шанавання памяці продкаў, які адзначаецца вясной
-дзень шанавання памяці продкаў, які адзначаецца восенню
волат-
Дзяды-
Радаўніца-
курган -

7.Адзнач правільныя выказванні:

Знаходкі ў курганах сведчаць аб занятках людзей.
На беларускай зямлі вельмі мала засталося старажытных пахаванняў — курганоў.
Звычай насыпаць курганы узнік таму, што нашы даўнія продкі верылі, што жыццё пасля смерці працягваецца.
Пасля пахавання на насыпаным кургане забаранялася рабіць памінкі.

8.Пры раскопках у кургане археолагі знайшлі меч. Вызначы, хто быў пахаваны ў гэтым кургане:

9.Полацкі князь Барыс у 12 ст. загадаў, каб каменных спраў майстры рухаліся наперадзе войска і па ўсім шляху высякалі на камянях княжацкую просьбу: «Госпадзі, памажы рабу свайму Барысу».
Адзін з гэтых камянёў калісьці стаяў у рэчышчы Заходняй Дзвіны, непадалёку ад Полацка.
Адзнач другую назву гэтага каменя:

10.Дайце азначэнне паняццю племя: