Сказы з аднароднымі членамі (без злучнікаў і са злучнікамі), знакі прыпынку
Меню

Ведаць:

  • якія члены сказа называюцца аднароднымі
  • якія члены сказа могуць быць аднароднымі
  • сродкі сувязі аднародных членаў

Умець:

  • знаходзіць аднародныя члены ў сказе
  • вызначаць сінтаксічную ролю аднародных членаў
  • ставіць знакі прыпынку пры аднародных членах
Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце сказы, у якіх ёсць аднародныя члены:

У глыбокіх норках зімуюць вожыкі і мышы.
Маці пякла на сняданне бліны, варыла верашчаку.
Пасля моцных дажджоў Нёман выйшаў з берагоў.
У жніўні паспяваюць брусніцы, з’яўляюцца першыя баравікі.

2.Вызначце, якім членам сказа з’яўляюцца аднародныя члены ў кожным сказе.
-Выказнік
-Дзейнік
-Акалічнасць
-Дапаўненне
Густы іней пакрыў вербы і сосны.-
Восенню і на лугах, і ў лясах не чуваць спеву птушак.-
Нёман, Заходняя Дзвіна апеты беларускімі паэтамі.-
Нёман гамоніць, сярдзіта шуміць.-

3.Запішыце, якім членам сказа з’яўляюцца выдзеленыя аднародныя члены. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку. Дажджлівыя, але цёплыя дні стаялі ўвесь верасень.
Адказ:

Правільны адказ: Азначэнне

4.Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць коску:

У лесе было холадна і няўтульна.
Пасля цёплых дажджоў добра пайшлі ў рост і кветкі і травы.
Лісы барсукі вожыкі зімуюць у норах.
Не толькі дарослыя але і дзеці любяць вандраваць па Беларусі.

5.Адзначце сказ, у якім неабходна паставіць коску:

Каля дрэў і платоў узвышаюцца снежныя гурбы.

6.Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

Ля бабулінай хаты раслі белыя, чырвоныя, блакітныя кветкі.
І ў садзе і на полі, і на ўзлеску звонка спяваюць птушкі.
З ветрам, і з шумам абрынуўся на горад дождж.
Сонца свеціць, але не грэе.

7.Аднароднымі могуць быць і даданыя, і галоўныя члены сказа.

8.Устаўце прапушчанае слова ў сцверджанне: Аднародныя члены сказа могуць звязвацца пры дапамозе інтанацыі і .

Правільны адказ: злучнікаў