Гукі беларускай мовы. Літара як знак гука. Прызначэнне літар е, ё, ю, я, і. Беларускі алфавіт. Назвы літар
Меню

Ведаць:

  • суадносіны паміж літарамі і гукамі
  • прызначэнне літар е, ё, ю, я , і
  • беларускі алфавіт

Умець:

  • адрозніваць гук ад літары
  • правільна называць літары беларускага алфавіта

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце, на якія дзве групы падзяляюцца ўсе гукі беларускай мовы?

2.Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і колькасцю гукаў у іх.
-5 гукаў
-7 гукаў
-6 гукаў
ягады-
вазьму-
вераб’і-

3.Назавіце раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца гукі мовы.
Адказ:

Правільны адказ: фанетыка

4.Адзначце словы, у якіх адна літара абазначае два гукі:

краіна
лес
ягады
елка
любіць
юбілей

5.Вызначце, якую ролю пры вымаўленні слова ціш выконвае літара і.

6.Вызначце, якую ролю пры вымаўленні слова здароўе выконвае літара е

7.Вызначце, якую ролю пры вымаўленні слова юнак выконвае літара ю

8.Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік у Полацку? Запішыце гэтую літару.
Адказ:

Правільны адказ: ў