Мяккі знак. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
Меню

Ведаць:

  • функцыі літары мяккі знак
  • умовы, пры якіх пішуцца мяккі знак і апостраф

Умець:

  • размяжоўваць раздзяляльны мяккі знак і мяккі знак, які абазначае мяккасць зычных
  • вызначаць, ці трэба пры мяккім вымаўленні зычных пісаць мяккі знак
  • афармляць на пісьме словы з мяккім знакам, які служыць для абазначэння мяккасці зычных
  • правільна вымаўляць і пісаць словы з раздзяляльным мяккім знакам і апострафам

Дадатковыя
матэрыялы

1.Устанавіце адпаведнасць:
-дз..мухавец
-батал..ён
-бар..ер
змякчальны мяккі знак-
раздзяляльны мяккі знак-
апостраф-

2.Ці згодны вы з тым, што змякчальны мяккі знак у беларускай мове пішацца пасля літар, якія абазначаюць зацвярдзелыя зычныя?

3.Адзначце словы, у якіх неабходна ўставіць змякчальны мяккі знак:

пяс..няр
аган..кі
жыц..цё
піс..меннік
с..вята

4.Запішыце, як называецца надрадковы знак у выглядзе коскі.
Адказ:

Правільны адказ: апостраф або Апостраф

5.Адзначце словы з раздзяляльным мяккім знакам:

восьмы
павільён
бульба
паштальён
цьмяны

6.Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля мяккіх зычных перад літарамі е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі. Запішыце, якое слова з’яўляецца выключэннем з гэтага правіла.
Адказ:

Правільны адказ: булён або Булён

7.Адзначце словы, у якіх пры перакладзе з рускай мовы на беларускую раздзяляльны мяккі знак не пішацца:

компьютер
объектив
медальон
грильяж
отъезд

8.Апостраф пішацца перад літарамі е, ё, ю, я, і пасля прыставак, якія заканчваюцца на . Запоўніце месца пропуску неабходным словам.

Правільны адказ: зычны

9.Ці згодны вы з тым, што пасля ў (у нескладовага) апостраф не пішацца?

10.Адзначце словы, у якіх неабходна ўставіць апостраф:

абаў..юць
парц..ера
рэл..еф
Дзям..ян
аб..інець