Тэкст. Прыметы тэксту: тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць (віды сувязі, сродкі сувязі). План тэксту
Меню

Ведаць:

  • што такое тэкст
  • прыметы тэксту
  • што такое план тэксту і як яго скласці
  • спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце

Умець:

  • вызначаць тэму і асноўную думку, прыметы тэксту, віды і сродкі сувязі сказаў
  • раскрываць сэнс загалоўка, падбіраць загалоўкі да тэкстаў
  • складаць план тэксту
Дадатковыя
матэрыялы

1.Тэкст – гэта выказванне, у якім сказы звязаны па сэнсе і граматычна, аб’яднаны тэмай і асноўнай думкай.

2.Ці можна з наступных сказаў скласці тэкст? На луг апусціўся туман. Навучальны год пачынаецца з верасня. Зімовы дзень вельмі кароткі. Птушкі восенню адлятаюць у вырай.
Адказ:

Правільны адказ: не

3.У якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст? 1) Насілі ў дзюбах камячкі мокрай зямлі, саломінкі і валасінкі, высцілалі пер’ем дно гняздзечка. 2) Ластаўкі гэтай вясной крыху затрымаліся ў дарозе. 3) Яны адразу ж пачалі займацца рамонтам свайго старога гнязда.

2, 3, 1

4.Які з прапанаваных загалоўкаў адпавядае дадзенаму тэксту? Усё могуць, усё ўмеюць рукі чалавека. Яны спраўляюцца і з пяром, і з молатам. Рукі трымаюць штурвал карабля і руль аўтамашыны, рыдлёўку археолага і мікраскоп. І з баразготкай для малога, і з вінтоўкай салдата ўмеюць абыходзіцца рукі чалавека. Яны могуць закінуць мяч у баскетбольны кошык і ракету на Месяц. Рукі чалавека стварылі дзівоснай прыгажосці рэчы, мастацкія карціны, скульптуры.

5.Прыкметамі тэксту з’яўляюцца…

тэматычнае адзінства
паслядоўнасць развіцця думкі
звязнасць сказаў па сэнсе і граматычна
план тэксту
загаловак тэксту

6.Пры паслядоўнай сувязі думка развіваецца паслядоўна, ад аднаго сказа да другога. Сказы ў тэксце памяняць месцамі нельга.

7.Сувязь сказаў у тэксце, пры якой кожны наступны сказ звязаны з першым, раскрывае і дапаўняе яго, называецца .

Правільны адказ: паралельнай

8.План тэксту павінен перадаваць не толькі змест і будову, але і яго асноўную думку і моўныя асаблівасці.

9.Пры дапамозе якіх сродкаў звязваюцца сказы ў тэксце?

галоўных членаў сказа
займеннікаў
сінонімаў, блізкіх па значэнні слоў
паўтору слоў
знакаў прыпынку

10.Суаднясіце тэксты з тыпамі сувязі сказаў у іх.
-паралельная
-паслядоўная
Падбаўляючы людзям клопатаў, усталёўваецца восень. Яркімі фарбамі ахапіў верасень дрэвы. На загуменні ў золата ўбіраюцца бярозкі, барвянымі хусцінкамі ўпрыгожылі сябе асінкі. Пад плотам, што цягнецца ад хаты да хаты, свецяцца золатам клёны і ясені. Як намаляваныя, вісяць на рабінах чырвона-аранжавыя-
Прырода надзяліла чалавека цудоўным дарам – рашучасцю аддаваць сябе высокай мэце. Гэты дар людзі называюць мужнасцю. Без гэтай якасці чалавека само жыццё, напэўна, было б іншае.-