Якуб Колас. «Крыніца»
Меню

Ведаць:

  • аўтара, назву і змест алегарычнай казкі
  • адметныя жанравыя ўласцівасці літаратурнай казкі
  • герояў твора і асаблівасці іх характару

Умець:

  • вылучаць эпізоды, дэталі, важныя для характарыстыкі алегарычных вобразаў
  • характарызаваць герояў казкі па іх учынках, паводзінах, перажываннях
  • выяўляць аўтарскую пазіцыю і свае адносіны да прачытанага
  • выразна, у патрэбным тэмпе чытаць уголас літаратурную казку
Дадатковыя
матэрыялы

1.Якуб Колас – гэта псеўданім пісьменніка. Яго сапраўднае імя:

2.Казка – гэта:

3.Казка Я. Коласа “Крыніца”:

аб адказнасці чалавека перад сваёй Радзімай і народам, аб служэнні яму
прасякнута мяккім лірызмам, у ёй мудрасць, роздум пра чалавека і яго жыццёвае прызначэнне
апавядае пра дзяцінства вясковых падлеткаў, іх сяброўства
папярэджвае пра небяспеку, якая падпільноўвае таго ў чужых землях, хто пакідае свой родны край
уздымае праблему ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей

4.Пазнай літаратурнага героя: “Часамі яе жоўтыя камяністыя схілы асвятляліся такой радасцю, такою ўсмешкаю задавальнення, што ўсім рабілася лёгка, добра, ціха, мірна. Найчасцей гэта здаралася тады, калі ўсё вакол пачынала абуджацца пасля ночы. З-за далёкіх рубяжоў зямлі, дзе неба так нізка нахіляецца да яе, уздымалася залатая карона, яе агнявістыя бліскучыя праменні, як стрэлы, разляталіся на зямлі і па небе”:

5.Гара ў творы:

адданая і верная тым мясцінам, дзе нарадзілася і вырасла; мудрая, разважлівая, думала аб далейшай долі сваёй дачкі
з лёгкасцю адпускае крыніцу ў невядомы свет, каб тая набралася ведаў, розуму, вопыту
мае багаты жыццёвы вопыт
сканцэнтравана выключна на сабе, на сваёй асобе

6.Крыніца ў казцы:

у пачатку твора “скромная, такая сарамяжная, што нават не зварачала ўвагі на сябе самую і ніколечкі не ганарылася сабою”, выконвала “важную ролю аб’яднання жыцця”
“шмат чаго не цяміць”, імкнецца пакінуць родны край
не здольная да назіранняў, успрымае толькі тое, што знаходзіцца на паверхні, навідавоку
адказна адносіцца да справы, якую даручылі, мэтанакіраваная, працавітая
вельмі любіць гару-маці, думае і клапоціцца пра яе, дапамагае маці ва ўсім і заўжды

7.Маці-гара вынесла прысуд кроплям расы (крыніцы):

“вы будзеце вечна кружыцца па свеце”
“ніколі не збудзеце сваёй жальбы па родных кутках”
“нідзе не будзеце мець вы прытулку на свеце”
заўсёды будзеце шукаць, што паесці і папіць, дзе пераначаваць і з кім падзяліцца сваімі думкамі
пастаянна будзеце жыць у сэрцы з думкай аб тым, што так лёгка пакінулі і забыліся пра родную маці

8.Лёс крынічкі змяніўся тады, калі:

яна, сустрэўшы перашкоду на сваім шляху, змяніла кірунак і страціла свой воблік на чужыне
яна не паслухала мудрых слоў-парад ляснога жаваранка
на купінах сіўца блішчалі кроплі расы, якія не захацелі дапамагчы крыніцы
сказала, што на радзіме яе не шануюць, не паважаюць, не лічацца з яе думкамі
яна насуперак волі і дазволу гары пабегла ў свет шукаць шчаслівай долі, славы, пашаны

9.Якія прыказкі раскрываюць галоўную думку твора:

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы
Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць
Мілы той куток, дзе рэзанпупок
Благая тая птушка, што свайго гнязда не пільнуецца
Адным гарбузікам не пад’ясі, а расінкаю не нап’ешся

10.Казка “Крыніца” алегарычная. Алегорыя – гэта: