Разгорнуты вусны адказ на пытанне з элементамі характарыстыкі літаратурнага героя
Меню

1.Падбярыце сінонімы да тэрміна “літаратурны герой”

персанаж
чалавек
дзейная асоба
дзеяч

2.Дапоўніце выказванне: “Герой, які больш актыўна ўдзельнічае ў падзеях, вакол якога развіваецца асноўнае дзеянне, пра якога больш дэталёва і падрабязна распавядае аўтар называецца ”.

Правільны адказ: галоўным

3.Ці згодны вы, што пра другараднага героя ў творы згадваецца толькі ў некаторых эпізодах, яго роля ў выяўленні аўтарскай задумы значна меншая?

4.Адзначце, што дапамагае спасцігнуць характар літаратурнага героя.

апісанне знешнасці
аўтарскія характарыстыкі
пераказ твора па плане
учынкі героя
назва твора

5.Дапоўніце выказванне: “Разгорнуты адказ на пытанне павінен уключаць , галоўную частку і заключэнне”.

Правільны адказ: уступ

6.Галоўная частка вуснага разгорнутага адказу на пытанне з элементамі характарыстыкі літаратурнага героя павінна ўключаць:

аповед пра лёс героя
пералік усіх дзейных асоб твора
паведамленне пра аўтара
характарыстыку дзейнасці героя, яго памкненняў
раскрыццё аўтарскіх адносін да героя