Міхась Лынькоў. «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў»
Меню

Ведаць:

  • змест аповесці Міхася Лынькова «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў»
  • ролю пейзажных апісанняў у творы

Умець:

  • характарызаваць герояў аповесці (Мішку, Барадатага, Жука)
  • адзначаць жанравыя адметнасці прыгодніцкай аповесці-казкі

1.Больш за ўсё на свеце Мішка з аповесці Міхася Лынькова “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” любіў:

2.Мішкава маці нічога і нікога не баялася, апрача:

3.Гуляючы, забаўляючыся ў лесе, Мішка хацеў:

стукаць носам па дрэве, як дзяцел
скакаць з галінкі на галінку, як вавёрка
плаваць у лясным возеры, як бабёр
жыць у нары, як ліса

4.Вядома, што Мішка не застаўся з мядзведзіхай у бярлозе, вылез. Чаму?

5.Якіх рыс характару не хапала медзведзяняці?

паслухмянасці
цікаўнасці і смеласці
гарэзлівасці
разважлівасці
цярплівасці

6.Чаму мядзведзіха так строга, па-мядзведжы выхоўвала Мішку, карала яго?

7.Як сталі называць чырвонаармейцы Мішку пасля геройскага ўчынку?

8.Вызначце, якія сцверджанні адносяцца да характарыстыкі Жука:

харчовыя склады лічыў за сваю ўласную маёмасць
пры першым стрэле страчваў свой ганарысты выгляд
быў свядомы і свайму батальёну здрадзіць не мог
старанна выконваў дазорную службу
ад паходнага жыцця быў падпалены бок

9.Чый гэта партрэт? “Шэрая ўзлахмачаная поўсць, вечна ў рэп’ях, саломе. Левы рог напалавіну збіты – страчаны дзесьці ў гарачых бойках. Куртаты хвост – адна бачнасць. Але ж затое барада – сапраўдная краса і гонар…”

10.Вызначце жанравыя адметнасці твора Міхася Лынькова “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”.

у творы распавядаецца пра незвычайныя прыгоды герояў
твор падзелены на асобныя раздзелы, якія маюць адносна завершаны сюжэт
твор можна аднесці да літаратурных казак пра жывёл
у творы сустракаюцца цудадзейныя прадметы
твор мае традыцыйны рыфмаваны зачын