Ведаць:
Умець:
Дадатковыя матэрыялы
1.Пра каго ідзе размова: “Зрабіўшыся страшным ценем, ён любіў палохаць людзей, са свістам і рыкам гнаўся за чалавекам, заманьваючы яго на санцапёк, і там закалыхваў да непрытомнасці. Узімку ён заносіў снегам канавы, каб падарожнік, збіўшыся са шляху, праваліўся ў іх і замерз”?
2.Як яшчэ называлі Лесавіка?
3.Назавіце духаў, звязаных з хатаю і сядзібаю беларуса.
4.Якога міфічнага духа нашы продкі ўяўлялі сівенькім дзядком, у белай кашулі, падпяразанай дзягай ці лыкам, з доўгімі валасамі, доўгай сівой барадой?
5.Нашы продкі лічылі, што існавалі духі, якія былі варожа настроены да людзей. Хто гэта?
6.Якая з ліхаманак лічылася самай страшнай?
7.Ці праўда, што паганствам (язычніцтвам) называецца вера ў шматлікіх багоў, абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій, перакананне ў рэальным існаванні добрых і злых духаў, надзяленне чалавечымі рысамі і якасцямі прыродных з’яў, багоў, міфічных істот?
8.Штогод у “вераб’іную ноч” (“рабінавую”) усе добрыя багі і духі аб’ядноўваюцца і даюць смяротны бой сілам цемры. Калі бывае гэтая ноч?