Казімір Камейша. «Камень ля вёскі Камень»
Меню

Ведаць:

  • гісторыю з’яўлення камянёў-волатаў з нехарактэрнымі для беларускага ландшафту памерамі
  • змест верша, арыгінальную трактоўку міфалагічнага сюжэта ў паэтычнай легендзе
  • асаблівасці будовы верша

Умець:

  • растлумачыць значэнне слоў «валун», «ледавік»
  • апісваць рэпрадукцыю карціны Эдуарда Рымаровіча «Камяні»
  • выразна чытаць верш

Дадатковыя
матэрыялы

1.Пад якою лічбаю змешчаны фотаздымак (партрэт) Казіміра Камейшы?

1

2.4. Знік ледавік, але засталіся яго сляды. Пра якія сляды ледавіка гаворыць аўтар у вершы?

Пра карысныя выкапні
Пра сляды-валуны, якія засталіся пасля сыходу ледавіка
Цяпер у рэльефе нашай краіны назіраюцца і іншыя сляды ледавіка. Гэта рэкі, азёры, балоты, узвышшы (пагоркі), нізіны
Пра высокія горы, густыя лясы
Пра назвы старажытных населеных пунктаў з коранем –лед –

3.У чым асаблівасць будовы верша Казіміра Камейшы?

Твор “Камень ля вёскі Камень” – гэта паэтычная легенда
Верш нeпaдзeлeны нa acoбныя cтpoфы i ўяўляe caбoй aднo iнтaнaцыйнa-ciнтaкciчнae i cэнcaвae цэлае
У вершы назіраецца cцяжэннe вepшaваных радкоў. Гэта дае магчымасць аўтару звяpнyць yвaгy нa пэўныя cлoвы ці словазлучэнні, якія pытмiчнa выдзeлeны. У іх заключаны важныя для разумення сэнсу твора дyмкi, эмoцыi, якія гэтымi cлoвaмi ці словазлучэннямі выяўляюццa
Верш “Камень ля вёскі Камень” – разгорнутая метафара, у ім няма сюжэта
Верш напісаны ад імя аўтара-апавядальніка (ад імя першай асобы)

4.Ці правільна растлумачана лексічнае значэнне слоў?
Ледавік – натуральнае маса крышталічнага лёду на зямной паверхні, якая здольна самастойна рухацца.
Валун – круглаваты камень памерамі ад 10 сантыметраў да 10 метраў. Назва паходзіць ад славянскага “валяць”, што даслоўна азначае валяцца ў самых розных мясцінах. Валуны – неад’емная частка беларускага краявіду, прыроды і гісторыі, сучаснасці і старажытнасці.

5.Аўтар піша:
Ён так чаравікам сваім грымеў, // Аж прарок Ілья ў калясніцы нямеў.
Хто такі прарок Ілья?

Прарок Ілья з’яўляецца адным з самых вядомых святых Старога Запавету. Ён жыў у Палесціне ў IX стагоддзі да нашай эры
Згодна з Бібліяй, Ілья быў узяты на неба жывым у вогненнай калясніцы
У славян Ілья лічыцца ўладаром грому, маланкі, дажджу
Прарок Ілья з’яўляецца заступнікам ураджаю і ўрадлівасці
У народзе меркавалі, што прарок Ілья загадваў раем