Сяргей Тарасаў. «Ефрасіння Полацкая». Мастацкая ідэя літаратурнага твора
Меню

Ведаць:

  • творы жывапісу, у якіх увасоблены вобраз Ефрасінні Полацкай
  • адпаведнасць вобраза, створанага ў літаратурным творы, вобразу на карціне
  • ведаць значэнне дзейнасці Ефрасінні Полацкай для беларускай гісторыі і культуры
  • што такое мастацкая ідэя літаратурнага твора

Умець:

  • суаднесці змест літаратурнага твора з аўтарскай задумай мастака
  • раскрываць значэнне дзейнасці Ефрасінні Полацкай для беларускай гісторыі і культуры
  • вызначаць мастацкую ідэю літаратурнага твора

Дадатковыя
матэрыялы

1.Хто аўтар карціны, па якой праводзілася апісанне «Ефрасінні Полацкай»?

2.Што на карціне С. Лагуновіча-Чарапко «Ефрасіння Полацкая» сімвалізуе кветка лілея?

3.Убранства якога памяшкання намаляваў С. Лагуновіч-Чарапко на карціне «Ефрасіння Полацкая»?

4.Дайце азначэнне літаратурнаму тэрміну «мастацкая ідэя»

5.Суаднясіце дзейнасць Ефрасінні Полацкай з яе характарыстыкай
-перапісвала кнігі, адкрывала школы, вучыла людзей грамаце, выхоўвала дзяцей
-дапамагала бедным, вучыла жыць у любові і сяброўстве, папярэджвала ад варожасці паміж людзьмі
-прызнана праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі нябеснай заступніцай зямлі беларускай
-пайшла ў манастыр, была ігуменняй, адкрывала манастыры і цэрквы, ажыццявіла паломніцтва ў Іерусалім
Рэлігійны дзеяч-
Асветніца-
Гуманіст-
Святая-