Узнікненне вобразнага, мастацкага слова
Меню

Ведаць:

  • падабенства і адрознасць міфа і легенды, міфа і казкі
  • узгаданыя крылатыя выразы (фразеалагізмы), якія ўзніклі з міфаў

Умець:

  • адрозніваць міфы ад легенды і казкі
  • адказваць звязна і лагічна на пытанні
  • апісваць рэпрадукцыю карціны

Дадатковыя
матэрыялы

1.Якія жанры належаць да фальклорных?

Легенда, паданне
Казка, песня
Прымаўка, прыпеўка
Аповесць, раман
Міф, загадка

2.Што называецца міфам?

Старажытнае народнае паданне аб паходжанні свету і з`яў прыроды з фантастычнымі вобразамі багоў і легендарных герояў

3.Што агульнае ў міфа з народнай казкай?

Яны з`яўляюцца творамі фальклору
Утрымліваюць фантастычныя элементы
Адлюстроўваюць супрацьстаянне дабра і зла; існавалі ў вуснай форме, таму маюць варыянты
Маюць вялікую колькасць дзейных асоб, у іх расказваецца пра падзеі, якія адбываліся сто гадоў таму
Сюжэты і вобразы міфаў і казак знайшлі сваё адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве (жывапіс, музыка і інш.)

4.Нашы продкі верылі ў розныя таямнічыя сілы, у існаванне добрых і злых духаў. Ці правільна пералічаны старажытныя істоты (духі) беларусаў?

Правільна

5.Як вы думаеце, калі ўзніклі міфы на Беларусі?

Калі з`явіўся чалавек на зямлі, тады ж і ўзніклі міфы