Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі
Меню

Ведаць:

  • калі часціца не, ні пішацца асобна з назоўнікамі
  • калі часціца не (ня) пішацца разам з назоўнікамі

Умець:

  • пісаць назоўнікі з часціцамі не (ня), ні
  • падбіраць сінонімы да назоўнікаў з прыстаўкай не

Дадатковыя
матэрыялы

1.Устанавіце адпаведнасць паміж асобнымі пунктамі правіла аб напісанні НЕ з назоўнікамі і прыкладамі на гэтыя пункты.
-Назоўнік не ўжываецца без не
-Можна замяніць сінонімам без не
-У сказе ёсць адмаўленне
Неслух-
Няпраўда-
Не сябар, а знаёмы-

2.Запішыце да слоў сінонімы (словы з блізкім значэннем), якія ўжываюцца з часціцай НЕ: вораг – .

Правильный ответ: непрыяцель

3.Укажыце, якія назоўнікі пішуцца з не(ня) разам

(не)чаканасць
(ня)праўда
(не)кніга, а часопіс
(ня)ўмека
(не)аднакласнікі

4.Укажыце тыя назоўнікі, якія не ўжываюцца без часціцы НЕ

Няўклюда
Незабудка
Непахіснасць
Непрыяцель
Неадольнасць

5.Укажыце назоўнікі, з якімі НІ пішацца разам

(ні)шчымніца
(ні)зярнятка
(ні)праўда
(ні)каліўца
(ні)кчэмнасць