Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі
Меню

Ведаць:

  • на якія разрады падзяляецца прыметнік паводле значэння
  • прыметнікі якіх разрадаў маюць поўную і кароткую форму

Умець:

  • вылучаць прыметнікі ў тэкстах і вызначаць іх разрад
  • вызначаць марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю якасных прыметнікаў, якія ўжыты ў кароткай форме

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

Па значэнні прыметнікі падзяляюцца на якасныя, адносныя, прыналежныя.
Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета паводле колеру.
Якасныя прыметнікі спалучаюцца са словамі вельмі, надта.
Прыналежныя прыметнікі адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія?

2.Адзначце прыметнікі, якія спалучаюцца са словамі вельмі, надта:

свежы
цагляны
цёплы
летні

3.Адзначце словазлучэнні з адноснымі прыметнікамі:

лясныя ягады
леснікова хата
абласны цэнтр
вясёлы хлопец

4.Устанавіце адпаведнасць паміж прыметнікам і яго разрадам:
-якасны
-адносны
-прыналежны
баброва хата-
бярозавы сок-
цікавае апавяданне-

5.Адзначце словазлучэнні, у якіх адносныя прыметнікі ўжываюцца ў значэнні якасных:

жалезная дэталь
жалезная воля
воўчы апетыт
воўчыя зубы