Скланенне прыметнікаў у множным ліку
Меню

Ведаць:

  • якія канчаткі маюць прыметнікі множнага ліку ва ўскосных склонах
  • ад чаго залежыць правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў у множным ліку

Умець:

  • дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у множным ліку
  • змяняць прыметнікі множнага ліку па склонах, улічваючы характар асновы
  • тлумачыць правапіс канчаткаў прыметнікаў

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

склонавыя канчаткі прыметнікаў у множным ліку залежаць ад характару асновы
склонавыя канчаткі прыметнікаў у множным ліку залежаць ад роду
формы вінавальнага склону прыметнікаў у множным ліку заўсёды супадаюць з формамі назоўнага склону
формы вінавальнага склону прыметнікаў у множным ліку супадаюць з формамі роднага склону, калі гэтыя прыметнікі дапасуюцца да адушаўлёных назоўнікаў

2.Адзначце словазлучэнні, у якіх ужыты прыметнікі з памылковымі канчаткамі:

цікавые творы
вялікія пакоі
дужія рукі
школьныя канікулы

3.Адзначце спалучэнні слоў, у якіх правільна вызначаны склон прыметнікаў:

захапляўся беларускімі (творны склон) краявідамі
сустракаў новых (родны склон) сяброў
ірвалі прыгожыя (назоўны склон) кветкі
радаваліся летнім (давальны склон) канікулам

4.Адзначце, якая характарыстыка адпавядае выдзеленаму ў сказе прыметніку: На стале стаяў букецік з палявых кветак.

5.Прыметнік, што ў дужках, пастаўце ў патрэбным склоне і ліку. Запішыце ўтвораную форму прыметніка. Па-ранейшаму грукатаў гром, ліўневыя струмені сцякалі па (людскі) тварах.
Ответ:

Правильный ответ: людскіх