Слова, яго лексічнае значэнне
Меню

Ведаць:

  • паняцці: лексічнае значэнне слова, прамое і пераноснае значэнне, адназначныя і мнагазначныя словы, амонімы, сінонімы, антонімы

Умець:

  • тлумачыць лексічнае значэнне слова, яго прамое і пераноснае значэнне
  • вызначаць адназначныя і мнагазначныя словы, словы з прамым і пераносным значэннем
  • адрозніваць амонімы, сінонімы, антонімы

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя варыянты адказаў:

Берагчы, эканоміць, ашчаджаць – сінонімы.
Дзень-ноч, поўдзень-поўнач – антонімы.
Каса (від прычоскі) – каса (прадмет працы) –мнагазначныя словы.
Крыло птушкі – крыло самалёта – амонімы.

2.Адзначце словы, ужытыя ў пераносным значэнні:

гадзіннік ідзе
хлопчык смяецца
сонейка радуецца
дзеці вучацца

3.Адзначце сярод прыведзеных слоў амонімы:

тоўстая каса-вострая каса
крыло самалёта-крыло ластаўкі
калодзежны журавель-паляцеў журавель
чалавек ідзе-гадзіннік ідзе

4.Адзначце рады, у якіх правільна растлумачана значэнне фразеалагізма:

Матаць на вус – браць пад увагу, прымячаць, запамінаць што-небудзь.
На сёмым небе – змешваць без разбору.
Валіць у адну кучу – бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены чым-небудзь.
На скорую руку – хутка, паспешліва.

5.Адзначце сярод прыведзеных слоў антонімы:

смелы-адважны
далёкі-блізкі
верх-ніз
таварыш-сябар