Лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі, іх ужыванне і правапіс. Скланенне лічэбнікаў ад пяці да дваццаці і лічэбніка трыццаць. Лічэбнікі адзін, адна, адно, адны
Меню

Ведаць:

  • марфалагічныя прыметы лічэбніка адзін
  • як скланяюцца лічэбнікі адзін, адна, адно, адны
  • як скланяюцца і пішуцца лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць

Умець:

  • спалучаць колькасныя лічэбнікі з назоўнікамі і запісваць іх словамі
  • мяняць лічэбнікі па склонах
  • тлумачыць правапіс склонавых канчаткаў простых колькасных лічэбнікаў
  • ужываць колькасна-іменныя словазлучэнні ў вусным і пісьмовым маўленні

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

лічэбнік адзін скланяецца так, як прыметнікі з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны
лічэбнік адзін мае форму мужчынскага, жаночага і ніякага роду
лічэбнік адзін мае форму толькі адзіночнага ліку
у сказе Лёня і Грыша вучыліся ў аднім класе лічэбнік адзін ужыты ў правільнай форме

2.Адзначце лічэбнік, у якім у форме творнага склону перад канчаткам пішацца адна літара ц:

3.Выберыце лічэбнікі, якія запісаны без памылак:

дваццаццю (творны склон)
васмі (родны склон)
сяммю (творны склон)
васямнаццаці (давальны склон)

4.Запішыце колькасна-іменнае словазлучэнне дзесяць вучняў у месным склоне:
Ответ:

Правильный ответ: (аб) дзесяці вучнях

5.Запішыце лічэбнік словам у той форме, якой патрабуе сказ Вучні зацікавіліся 17 прыкладамі фразеалагізмаў.
Ответ:

Правильный ответ: сямнаццаццю