Змяненне і ўжыванне лічэбнікаў сорак, сто, дзевяноста; змяненне і правапіс складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот, а таксама лічэбнікаў нуль, тысяча, мільён, мільярд
Меню

Ведаць:

  • як скланяюцца лічэбнікі сорак, сто, дзевяноста
  • як скланяюцца складаныя лічэбнікі ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот
  • як скланяюцца простыя лічэбнікі нуль, тысяча, мільён, мільярд

Умець:

  • правільна скланяць лічэбнікі сорак, сто, дзевяноста, ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот, нуль, тысяча, мільён, мільярд
  • умець вызначаць сінтаксічную ролю лічэбнікаў у сказе
  • правільна пісаць і вымаўляць адзначаныя вышэй лічэбнікі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Знайдзіце колькасныя простыя лічэбнікі, якія ў форме роднага склону напісаны няправільна:

абодвух
ста
пяцідзесяці
сямісот
васьмюсот

2.Адзначце нумары словазлучэнняў, дзе правільна запісаны лічэбнікі:

атрымалі дзвесці рублёў
пазычылі дзвесце рублёў
сямсот тон пшаніцы
двумастамі старонкамі
шасццюдзесяццю баламі

3.Адзначце колькасныя складаныя лічэбнікі, якія правільна запісаны ў форме давальнага склону:

дзевяноста
сямістам
мільёну
сямістамі
сарака пяці

4.Адзначце нумары правільных сцверджанняў:

лічэбнік дзевяноста скланяецца
лічэбнік сорак мае дзве склонавыя формы: сорак, сарака
у лічэбніку семсот ва ўскосных склонах пішацца ў першай частцы я
лічэбнік дзвесце абазначае цэлы лік, колькасны, просты
лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд, нуль маюць толькі род

5.Адзначце лічэбнікі, у якіх трэба на месцы пропускаў уставіць мяккі знак:

абедз…ве
шэсц..дзясят
міл..ён
дзевяц..сот
восем..дзесят