Скланенне, ужыванне і правапіс састаўных колькасных лічэбнікаў
Меню

Ведаць:

  • якія асаблівасці змянення маюць састаўныя колькасныя лічэбнікі
  • якія асаблівасці спалучэння з назоўнікамі маюць састаўныя колькасныя лічэбнікі
  • якія ёсць спосабы перадачы прыблізнай колькасці

Умець:

  • правільна скланяць састаўныя колькасныялічэбнікі
  • вызначаць сінтаксічную ролю састаўных колькасных лічэбнікаў
  • адрозніваць лічэбнік ад іншых самастойных часцін мовы
  • правільна вымаўляць і пісаць састаўныя колькасныя лічэбнікі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцверджанні:

колькасныя лічэбнікі абазначаюць лік або колькасць прадметаў
паводле складу лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаныя, састаўныя
колькасныя лічэбнікі адказваюць на пытанні які? каторы?
састаўныя лічэбнікі маюць адну аснову
у састаўных колькасных лічэбнікаў, якія абазначаюць цэлыя лікі, скланяюцца ўсе словы

2.Адзначце колькасныя састаўныя лічэбнікі:

абое
сто першы
пяцьдзясят
пяцьдзясят адзін
восемсот дзевяноста тры

3.Адзначце колькасныя састаўныя лічэбнікі, якія ў форме творнага склону запісаны правільна:

пяццюстамі пяццюдзесяццю пяццю
дзвесце сямідзесяці сямю
двумастамі шасцюдзесяццю сямю
тысячу сорак пяць
дзевяццюстамі сяммюстамі васьмю

4.Адзначце колькасныя састаўныя лічэбнікі, якія правільна запісаны ў форме меснага склону:

у дзевяцістах дзевяноста дзевяці
двухсот сямідзесяці шасці
аб сямістах пяцідзесяці шасці
тысячы васьмістам шасцідзесяці чатыром
у сто сарака дзевяці

5.Адзначце нумары сказаў, дзе спалучэнне з лічэбнікам перадае прыблізную колькасць:

Сіноптыкі абяцаюць цёплае надвор’е тыдні праз два.
Я бацькоў наведваў больш як тры гады назад.
За гадзіну на байдарках турысты праплывалі каля дзесяці кіламетраў.
На канца чвэрці засталося два дні.
Я ўзяў са стала адзінаццаць яблык.