Скланенне, ужыванне і правапіс зборных лічэбнікаў
Меню

Ведаць:

  • якія значэнні перадаюць зборныя лічэбнікі
  • якія марфалагічныя асаблівасці маюць зборныя лічэбнікі
  • з якімі назоўнікамі спалучаюцца зборныя займеннікі

Умець:

  • правільна ўтвараць склонавыя формы зборных лічэбнікаў
  • адрозніваць зборныя лічэбнікі ў тэксце ад іншых разрадаў
  • правільна спалучаць з адпаведнымі групамі назоўнікаў
  • выконваць пры неабходнасці сінанімічныя замены
  • правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце зборныя лічэбнік:

сямёра
тройка
абедзве
пяць шостых
паўтары

2.Адзначце назоўнікі, з якімі ўжываецца зборны лічэбнік пяцёра:

суткі
стол
жарабяты
танкіст
усе

3.Адзначце назоўнікі, з якімі ўжываецца зборны лічэбнік абодва:

брат
акно
нага
цяля
сястра

4.Адзначце сказы, у якіх замест пропускаў трэба ўставіць зборны лічэбнік абое:

дзяўчынкі былі святочна апрануты.
У клас зайшлі Алёна і Максім. размаўлялі пра ўчарашняе здарэнне.
Сястра брату нешта шэпча, і … хуценька выходзяць з пакоя.
На алімпіяду паедуць Алеся і Алесь, бо … паказалі добрыя вынікі
у маці было два сыны, і … вучыліся ва ўніверсітэце.

5.Адзначце зборныя лічэбнікі, у якіх няма памылак у правапісе:

абедвюм дзяўчынкам
сямярых студэнтаў
абоімі дзецьмі
абедзве сястры
абаіх