Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма. Разрады займеннікаў па значэнні (азнаямленне)
Меню

Ведаць:

  • асаблівасці займенніка як часціны мовы
  • марфалагічныя прыметы, сінтаксічную ролю ў сказе займенніка
  • разрады займеннікаў паводле значэння і граматычных функцый
  • функцыю займеннікаў у тэксце

Умець:

  • адрозніваць займеннік ад іншых часцін мовы
  • вызначаць сінтаксічную ролю займенніка ў сказе

1.Адзначце правільнае сцверджанне: займеннік-самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы прадметаў, колькасць, не называючы іх.

2.Адзначце правільнае сцверджанне: займеннікі атрымліваюць у сказе значэнне таго слова, якое замяняюць.

3.Адзначце правільнае сцверджанне: у сказе займеннікі выступаюць у ролі толькі дзейніка і выказніка.

4.Адзначце правільнае сцверджанне: займеннікі паводле значэння падзяляюцца на дзевяць разрадаў.

5.Адзначце правільнае сцверджанне: пачатковай формай займеннікаў (акрамя займенніка сябе) з’яўляецца назоўны склон адзіночнага ліку.

6.Адзначце правільнае сцверджанне: займеннікі, суадносныя з прыметнікамі (мой, твой і інш.) дапасуюцца да назоўнікаў і змяняюцца па родах, ліках, склонах.

7.Адзначце правільнае сцверджанне: займеннікі выступаюць сродкам сувязі паміж сказамі, часткамі складанага сказа, часткамі тэксту.

8.Адзначце правільнае сцверджанне: займеннік СЯБЕ мае форму Назоўнага склону.