Змяненне займеннікаў. Асабовыя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс
Меню

Ведаць:

  • якія займеннікі адносяцца да асабовых
  • семантыку асабовых займеннікаў
  • як скланяюцца асабовыя займеннікі
  • пачатковую форму асабовых займеннікаў

Умець:

  • скланяць асабовыя займеннікі
  • вызначаць іх пачатковую форму
  • вызначаць асобу, лік, род асабовых займеннікаў
  • правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце словазлучэнні, у якіх ужываюцца асабовыя займеннікі:

дзякаваць мне
пайсці па яго
прачытаць пра сябе
жартаваць з іх
баліць табе

2.Адзначце асабовыя займеннікі, дзе правільна вызначана іх пачатковая форма:

мяне( пачатковая форма- я)
табой (пачатковая форма-ты)
намі (пачатковая форма-мы)
вам (пачатковая форма-я)
імі (пачатковая форма-яны)

3.Адзначце словазлучэнні, у якіх трэба ўжыць форму цябе:

думала пра (ты)
падарыла (ты)
папрасіла ў (ты)
развіталася з (ты)
жыла пры (ты)

4.Адзначце словазлучэнні з асабовымі займеннікамі, дзе правільна пазначаны склон:

запрасілі нас (Р.скл.)
святкавалі ў нас (М.скл.)
змайстраваў мне (В.скл.)
купілі ім (Д.скл.)
жылі пры мне (М.скл.)

5.Адзначце нумары сказаў, дзе правільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў (спалучэнняў слоў):

Завейны снежань, ты месяц майго нараджэння.
Хлопец сказаў ёй нешта прыемнае.
Цябе кліча родная вёска.
Мы з бацькам палявалі на ваўка.
Я з братам сядзеў ля ракі.