Маўленчая сітуацыя і яе прыметы. Стылі маўлення (паўтарэнне)
Меню

Ведаць:

  • прыметы маўленчай сітуацыі

Умець:

  • вызначаць характэрныя прыметы маўленчай сітуацыі
  • вызначаць стыль тэкстаў і складаць тэксты розных стыляў

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце жанры публіцыстычнага стылю:

заява
нататка
верш
рэпартаж

2.Адзначце правільныя меркаванні:

Сувязь сказаў у тэксце: паслядоўная і паралельная.
Тыпы маўлення: апавяданне, апісанне і разважанне.
Стылі мовы: мастацкі, навуковы, публіцыстычны.
Сродкі сувязі сказаў у тэксце: інтанацыя, лагічны націск.

3.Адзначце жанры навуковага стылю:

аб’ява
рэферат
балада
анатацыя

4.Вызначце стыль і тып маўлення тэксту.
Як вядома, вада тушыць агонь. Але чаму гэта адбываецца?
Па-першае, сустракаючыся з агнём, вада ператвараецца ў пару, адбіраючы вялікую колькасць цеплыні з прадмета, ахопленага агнём.
Па-другое, пара, што ўтвараецца пры гэтым, займае аб’ём у сотні разоў большы, чым вада, з якой гэта пара ўзнікае. Пара ахутвае цела, што гарыць, выцясняючы пры гэтым паветра, а без паветра, як вядома, гарэнне немагчыма.

5.Вызначце стыль тэксту.
Яшчэ зімою прыблудзіўся гэты алень да батарэі, худы, галодны. Спачатку начаваў ён у катлаване, дзе стаяла наша гармата, але першыя стрэлы моцна напалохалі няшчасную жывёлу, і алень стаў баязліва абыходзіць гарматы ды пазбягаць артылерыстаў. Аднак з часам прывык і ўжо не пакідае сваіх сяброў.