Прыналежныя займеннікі, іх ужыванне і правапіс
Меню

Ведаць:

  • якія займеннікі адносяцца да прыналежных
  • як скланяюцца прыналежныя займеннікі

Умець:

  • устанаўліваць, на якую асобу ўказваюць прыналежныя займеннікі
  • вызначаць сінтаксічную ролю прыналежных займеннікаў у сказе
  • вызначаць род, лік, склон прыналежных займеннікаў
  • адрозніваць прыналежныя займеннікі ад асабовых іх, яе, яго
  • правільна ўжываць прыналежныя займеннікі ў вусным і пісьмовым маўленні

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце нумары радоў, дзе ўжыты прыналежныя займеннікі:

я, табе, вы, мы, ён, яна, сябе
сябе, сабе, сабой
мне, ёй, табой, вам, мяне
мой, маё, тваё, тваім
свой, тваіх, сваім, сваё, майму

2.Адзначце правільныя сцверджанні:

прыналежныя займеннікі ўказваюць на прыналежнасць прадмета пэўнай асобе, прадмету
прыналежныя займеннікі не маюць роду, ліку, склону
усе прыналежныя займеннікі адказваюць на пытанні чый? чыя?чыё?чые?
для абазначэння прыналежнасці ўжываюцца асабовыя займеннікі 3-й асобы ў родным склоне – яго, яе, іх
усе прыналежныя займеннікі адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія?

3.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца прыналежнымі займеннікамі:

Яе першае выступленне я добра помню.
Іх не было дома ўжо тыдзень.
Прыгоды яго сяброў на гэтым не скончыліся.
На стале ляжаў яе дзённік.
Я вельмі хачу яго парадаваць.

4.Адзначце словазлучэнні, у якіх правільна вызначаны род, лік, склон прыналежных займеннікаў:

нашага класа (м.р., адз.л., В.скл.)
твайму сябру (м.р., адз.л., Д.скл.)
маімі бацькамі (мн.л., Т.скл.)
у маёй хаце (ж.р., адз.л., Т.скл.)
свайго партфеля (м.р., адз.л., В.скл.)

5.Адзначце нумары сказаў, у якіх правільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў:

Бацька прынёс свой малаток.
Яе матуля была вельмі прыгожай.
Яе доўга чакалі аднакласнікі ў парку.
Іх задумы спраўдзіліся ўсе.
Іх любілі ўсе, дарослыя і дзеці.