Азначальныя займеннікі, іх скланенне, утварэнне і правапіс
Меню

Ведаць:

  • якія займеннікі адносяцца да азначальнага разраду
  • якія адценні значэнняў ім уласцівы
  • марфалагічныя прыметы азначальных займеннікаў

Умець:

  • правільна скланяць азначальныя займеннікі
  • вызначаць род, лік, склон азначальных займеннікаў
  • вызначаць сінтаксічную ролю ў сказе азначальных займеннікаў
  • правільна вымаўляць і пісаць азначальныя займеннікі
  • пазнаёміцца з некаторымі фразеалагізмамі, у склад якіх уваходзяць азначальныя займеннікі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце нумары радоў, дзе ўсе азначальныя займеннікі:

сам, самі, самімі, увесь, усякі
яму, я, яна, мне, мною
іншы, любы, усякаму, кожнаму
гэты, той, столькі, гэтулькі
сябе, сабе, сабой

2.Адзначце правільныя сцверджанні:

пры скланенні займенніка самы націск падае на аснову слова
азначальныя займеннікі ўвесь, усякі, кожны, іншы не маюць роду, ліку, склону
азначальны займеннік сам змяняецца па родах, ліках, склонах
пры скланенні займенніка сам ( сама, само, самі) націск падае канчатак
займеннік самы ўваходзіць у састаў складанай формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў

3.Адзначце сказы, у якіх замест пропускаў трэба ўставіць займеннік самы ў патрэбным склоне:

Яго сачыненне … цікавае.
Іх …не было дома.
Мой родны горад- … прыгожы.
У гімназіі я сустрэў … дырэктара.
Пры … беразе плавала качка з качанятамі

4.Адзначце нумары словазлучэнняў, дзе правільна вызначаны род, лік, склон:

усёй школай (ж.р., адз.л., М.скл.)
над самай вадой (ж.р., адз.л., Т.скл.)
самую маці (ж.р.,адз.л., В.скл.)
пры саміх дзецях (мн.л., Т.скл.)
за кожным вучнем (м.р., адз.л., В.скл.)

5.Адзначце нумары сказаў, у якіх правільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў:

Ля вёсачкі стаяў сам прыгожы лясок.
Яе матуля была самай прыгожай.
Сонца свеціць на радасць усім людзям.
Кожны быў задаволены сваёй працай.