Публіцыстычны стыль, яго жанры, сфера выкарыстання
Меню

Ведаць:

  • характэрныя прыметы публіцыстычнага стылю

Умець:

  • абгрунтоўваць прыналежнасць тэксту да публіцыстычнага стылю маўлення
  • складаць вусныя і пісьмовы тэксты віншавальных паштовак

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце жанры публіцыстычнага стылю:

заява
нататка
верш
рэпартаж

2.Адзначце правільныя меркаванні:

Тэкст – выказванне, у якім сказы аб’яднаны толькі граматычна.
Кожны тэкст мае тэму – тое, пра што расказваецца.
Сказы ў тэксце звязаны паслядоўна і паралельна.
Тэкст можа быць мастацкага, навуковага стылю.

3.Адзначце правільны варыянт адказу ў дачыненні да прыведзенага тэксту:
Францыск Скарына жыў у цікавы час, які мы сёння называем эпохай еўрапейскага Адраджэння. Тады адраджаліся краіны і народы, людзі сталі больш глыбока спасцігаць сваё мінулае, вывучаць і ўзнаўляць сваю культурна-гістарычную спадчыну.
У эпоху Скарыны Калумб адкрыў Амерыку, а Магелан здзейсніў першае кругасветнае падарожжа вакол зямлі. Сучаснікамі вялікага беларуса былі Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Капернік і іншыя геніяльныя мастакі, пісьменнікі, вучоныя.

4.Адзначце правільныя меркаванні:

Публіцыстычны стыль выконвае дзве функцыі – інфармацыйную і функцыю ўздзеяння.
Публіцыстычнаму стылю не ўласцівыя эмацыянальнасць, ацэначнасць, пабуджальнасць.
Публіцыстычны стыль найбольш поўна раскрываецца ў сродках масавай інфармацыі: газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні.
У публіцыстычным стылі асвятляюцца многія пытанні навукі, тэхнікі, культуры.

5.Адзначце, пра які стыль ідзе размова:
Выкарыстоўваецца ў газетах, часопісах, выступленнях на радыё, сходах, тэлебачанні для таго, каб уздзейнічаць на чытача ці слухача, у нечым пераканаць.