Мікола Лупсякоў. «Мэры Кэт»
Меню

Ведаць:

  • звесткі з біяграфіі Міколы Лупсякова
  • сюжэт апавядання «Мэры Кэт»

Умець:

  • даваць характарыстыку вобразам герояў
  • прасачыць за зменамі ў паводзінах і перажываннях Антона пасля знаёмства з Эмай, паказаць іх узаемаадносіны, нараджэнне кахання, якое адкрывае «радасную прыгажосць жыцця»
  • знаходзіць у тэксце розныя прыёмы адлюстравання жыцця (аповед, апісанне, дыялог)
  • вызначаць, як дасягаецца аўтарам паэтычная выразнасць мовы

1.Вызначце, праз успрыманне якога героя паказана прырода ў апавяданні М. Лупсякова “Мэры Кэт”:

2.Вызначце, каго ў творы М. Лупсякова “Мэры Кэт” называлі Пантона-Мантона-Дэмантона:

3.Адзначце, на якім уроку Антон Бубноў, герой апавядання М. Лупсякова “Мэры Кэт”, убачыў Эму Пшанічную першы раз:

4.У апавяданні М. Лупсякова “Мэры Кэт” Янка Маркаўцоў сказаў Антону аб тым, што ў кватэры Эмы Пшанічнай ёсць многа кніг. Адзначце, якіх аўтараў ён з захапленнем пералічыў:

У. Караткевіч
Я. Маўр
Ф. Купер
М. Рыд
Д. Дэфо

5.Адзначце, якія думкі ўзніклі ў Антона, героя апавядання М. Лупсякова “Мэры Кэт”, калі ён пабачыў, як добра катаецца Эма на каньках:

працягваць помсціць ёй
пайсці і памірыцца з дзяўчынкаю
купіць сабе канькі
навучыцца катацца, як Эма
“я з ёю не толькі сябраваць, а і зусім знацца не хачу”

6.Вызначце тэму апавядання М. Лупсякова “Мэры Кэт”:

7.Укажыце, якім вобразна-выяўленчым сродкам (мастацкім тропам) у апавяданні М. Лупсякова “Мэры Кэт” з’яўляюцца падкрэсленыя словы: За вокнамі светлая, ясная раніца. Далёка на небасхіле палымнее ўсход, школьны сад падступаецца да самых нашых вокан.

8.Назавіце, якія пачуцці ўзнікаюць у Антона, героя твора М. Лупсякова “Мэры Кэт”, калі ён убачыў першы раз, як катаецца Эма на каньках:

прыкрасці
радасці
трывогі
злосці
суму

9.Выберыце правільныя варыянты характарыстыкі Эмы Пшанічнай, гераіні апавядання М. Лупсякова “Мэры Кэт”:

выдатніца вучобы, адкрытая, нязмушаная ў паводзінах дзяўчына
добра катаецца на каньках, умее дараваць крыўду
начытаная, захапляецца прыгодніцкай літаратурай
круглатварая, з доўгай касой
“выскачка”, ні з кім не сябруе ў класе

10.Адзначце, якія з пералічаных твораў тэматычна суадносяцца з апавяданнем М. Лупсякова “Мэры Кэт”.

У. Аляхновіч. “Першае каханне”
М. Багдановіч. “Зімой”
Я. Колас. “На рэчцы”
А. Васілевіч. “Горкі ліпавы мёд”
А. Васілевіч. “Сябры”