Уладзімір Караткевіч. «Зямля пад белымі крыламі»
Меню

Ведаць:

  • асноўныя факты біяграфіі Уладзіміра Караткевіча і гісторыю напісання нарыса «Зямля пад белымі крыламі»
  • змест раздзелаў: «Вёска, о родная вёска мая!», «Просім у хату, госцейкі нашы!», «Хлеб і да хлеба», «Каля хаты ў садочку», «Людзі зямлі беларускай» і тлумачэнне назвы твора
  • паняцце нарыса як віду публіцыстычных твораў

Умець:

  • тлумачыць паходжанне назвы «Беларусь»
  • асэнсоўваць, рабіць вывад пра побыт, асноўныя рысы і склад характару беларусаў
  • вызначаць спосабы і прыёмы раскрыцця зместу твора

1.Укажыце, ад чыйго імя вядзецца аповед у творы Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.

2.Вызначце жанр твора Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.

3.Укажыце, для чаго служылі сенцы ў хаце.

4.Укажыце, з тоўстых бярвён якога дрэва на Беларусі часта будавалі хату.

5.Укажыце, чаму стол у хаце заўсёды быў белы.

6.Укажыце, калі на стол нашы продкі ставілі 12,18, а то і 24 стравы.

7.Адзначце, дзе ў мінулым стагоддзі, калі шафаў не было, захоўвалі адзенне.

8.Укажыце, што беларусы называюць “другім хлебам”.

9.Укажыце, якое гаспадарчае збудаванне “было нібы сімвалам гадавой працы селяніна”.

10.Адзначце, якой бачыць Беларусь Уладзімір Караткевіч.