Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку
Меню

Ведаць:

  • азначэнне дзеепрыметнікавага звароту і яго сінтаксічную ролю ў сказе
  • правілы выдзялення дзеепрыметнікавых зваротаў знакамі прыпынку

Умець:

  • знаходзіць дзеепрыметнікавыя звароты ў тэкстах, вызначаць іх межы
  • выдзяляць знакамі прыпынку дзеепрыметнікавыя звароты ў становішчы пасля слова, якое дзеепрыметнік паясняе, перад асабовым займеннікам

Дадатковыя
матэрыялы

1.Дзеепрыметнікавы зварот — гэта дзеепрыметнік разам са словам, якое ён паясняе.

2.Адзначце словазлучэнні, у якіх дзеепрыметнік з’яўляецца галоўным словам.

адпраўлены на адрас
адпраўлены часопіс
сёння адпраўлены
адпраўленыя паштоўкі

3.Запішыце прапушчанае слова.
У сказе дзеепрыметнікавы зварот з’яўляецца развітым .

Правільны адказ: азначэннем

4.Колькі дзеепрыметнікавых зваротаў ужыта ў наступным сказе? Адказ запішыце лічбай.
Абноўленая дарога, насыпаная ўзбоч чыгункі, вядзе ў нядаўна пасаджаны сад.
Адказ:

Правільны адказ: 2

5.Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікавыя звароты трэба выдзеліць коскамі.

На таку ляжала прыкрытае саломай жыта.
Паляна акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяной лесу млела ад гарачыні.
Прасеяныя скрозь іней сонечныя промні нясмела заплылі ў пакой.
Выведзены з раўнавагі ён грозна ўскрыкнуў.

6.Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікавыя звароты выдзелены няправільна.

Падбадзёраныя ранішнім халадком, кветкі падымалі свае яркія галоўкі і разлівалі водар.
Сонца выглянула з-за хмар, набрынялых дажджом.
Міша, падбадзёраны словамі дзеда ўпэўнена выйшаў на сцэну.
Закрытая, заціснутая з усіх бакоў старымі дрэвамі, яна [бярозка] не бачыла сонца.

7.Калі дзеепрыметнікавы зварот стаіць пасля назоўніка, які паясняе, і знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, то ў вусным маўленні ён выдзяляецца паўзамі, а на пісьме — коскамі.