Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне і ўжыванне. Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу -н-, -ен-, -ан-, -т-
Меню

Ведаць:

  • што абазначаюць дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану
  • спосабы ўтварэння і правілы напісання дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану прошлага часу
  • асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану

Умець:

  • адрозніваць дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану
  • тлумачыць утварэнне дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу
  • правільна пісаць суфіксы дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу -н-, -ен-, -ан-,  -т-

1.Устаўце прапушчанае слова.
Дзеепрыметнікі стану абазначаюць прымету такога прадмета, які сам утварыў дзеянне.

Правільны адказ: незалежнага

2.Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі залежнага стану.

пасталелы чалавек
прывезеныя рэчы
пачырванелы твар
адрамантаваная адрына

3.Адзначце дзеепрыметнікі, якія маюць суфікс -н-.

прынесены
выпісаны
намаляваны
упрыгожаны

4.Колькі дзеепрыметнікаў напісана няправільна ў тэксце? Адказ запішыце лічбай.
Вызваліны ад фашыстаў Гомель ляжаў у руінах. Жылы фонд быў амаль знішчаны. На буйных магістралях горада засталося толькі некалькі разбуранных будынкаў. А зараз Гомель, ачышчанны ад руін і попелу, сардэчна вітае сваіх гасцей.
Адказ:

Правільны адказ: 3

5.Суаднясіце дзеепрыметнікі залежнага стану і суфіксы, пры дапамозе якіх яны ўтварыліся.
--н-
--ан-
--т-
--н-
--ен-
Падварушаны-
Засыпаны-
Змолаты-
Складзены-
Атрыманы-

6.Запішыце дзеепрыметнік залежнага стану, закончанага трывання, утвораны ад дзеяслова аздобіць, у форме прошлага часу, адзіночнага ліку, назоўнага склону.
Адказ:

Правільны адказ: аздоблены або Аздоблены