Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс не (ня) з дзеепрыслоўямі
Меню

Ведаць:

  • лексічнае і граматычнае значэнне дзеепрыслоўя
  • марфалагічныя прыметы дзеепрыслоўя
  • сінтаксічную функцыю дзеепрыслоўя

Умець:

  • вызначаць дзеепрыслоўі
  • знаходзіць і выпраўляць памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў
  • правільна пісаць не (ня) з дзеепрыслоўямі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Дзеепрыслоўе – гэта нязменная форма .

Правільны адказ: дзеяслова

2.Дзеепрыслоўе, як і прыслоўе, не змяняецца (не скланяецца і не спрагаецца). У сказе дзеепрыслоўе звычайна бывае і адказвае на пытанні як? якім чынам? калі? чаму? і інш.

Правільны адказ: акалічнасцю

3.Суаднясіце часціну мовы і значэнне.
-Прымета прадмета паводле дзеяння
-Дзеянне прадмета
-Дадатковае дзеянне прадмета
-Прымета прадмета
Дзеяслоў-
Прыметнік-
Дзеепрыметнік-
Дзеепрыслоўе-

4.Вызначыце прыметы дзеяслова, якія мае дзеепрыслоўе:

трыванне
час
спражэнне
зваротнасць/незваротнасць
асоба
лад

5.Вызначыце дзеепрыслоўі:

гартаючы
запомніўшы
берагчы
парэнчы
любуючыся

6.Адзначце сказы з дзеепрыслоўямі:

Калі маці прыйшла з працы, то ўбачыла поўную хату дзятвы.
Але Юлька не слухала маці і, апусціўшыся на падлогу, пачала разглядаць бусляня.
Дом быў невялікі, стары, на два паверхі, ашаляваны на другім паверсе дошкамі.
Адыходзячы дадому, я браў Міцевы сшыткі з сабою, а назаўтра прыносіў іх у школу.
І вось ужо сядзіць на каменьчыку страказа і абсушвае на сонцы згорнутыя перад гэтым крылы.

7.Адзначце сказы з памылкамі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў:

Праязджаючы па вёсцы, мы не забываліся павітацца са знаёмымі.
Мінаючы вёску за вёскай, трапляліся нам рэдкія падарожныя.
Праехаўшы лес, у мяне ўзнікла думка звярнуць з дарогі.
Чытаючы аповесць, думаў пра асабістае, пра тое, што найбольш хвалявала.
Пралятаючы над горадам, у самалёта раптам забарахліў матор.

8.Адзначце сказы, у якіх НЕ з дзеепрыслоўямі трэба пісаць разам:

Дзяўчынка адказвае на пытанне, але ўсміхаецца загадкава, як быццам штосьці (не)дагаворваючы.
(Не)адрываючыся, гляджу я на цудоўны малюнак.
(Не)пакоячыся пра сына, маці штохвілінна пазірала у акно.
(Не)зважаючы на глыбокі снег, дзяўчаткі напрасткі пабеглі да крыніцы.

9.Адзначце сказы, у якіх НЕ з дзеепрыслоўямі трэба пісаць асобна:

Дзеці плакалі так шчыра, што я, (не)сумняваючыся, паверыў ім.
(Не)навідзячы фальш і несумленнасць, Васіль не мог стрымаць сябе і на гэты раз.
Чагосьці (не)дагаворваючы, бацька сумеўся і выйшаў з майго пакоя.
(Не)ведаючы правільнага рашэння задачы, Аксана звярнулася да брата.