Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання, іх утварэнне і правапіс
Меню

Ведаць:

  • адметнасці ўтварэння дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трывання

Умець:

  • правільна ўтвараць і ўжываць дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання

1.Дзеепрыслоўе трывання абазначае незакончанае дадатковае дзеянне, якое звычайна адбывалася ці адбываецца адначасова з асноўным дзеяннем, выражаным дзеясловам-выказнікам.

Правільны адказ: незакончанага

2.Дзеепрыслоўе трывання звычайна абазначае закончанае дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, ці пасля яго.

Правільны адказ: закончанага

3.Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -учы, -ючы, -ачы,-ячы.

4.Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы дзеяслова закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -ўшы, -шы.

5.Адзначце дзеепрыслоўі закончанага трывання:

сказаўшы
радуючыся
спёкшы
гаворачы
прыгінаючыся.

6.Адзначце дзеясловы, ад якіх утвараюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання:

асушыць
лічаць
скасіць
едуць
косяць.

7.Адзначце сказы, у якіх ёсць дзеепрыслоўі незакончанага трывання:

З другога боку, на поўнач, балоты крыху адступілі, падарыўшы людзям пясчанае поле.
Пчолка маленькая, а жыве не гуляючы.
Беразняк сніць над рэчкай сны, нахіліўшы купчастае вецце.
На чужы лоб сягаючы, трэба і свой падставіць.
Убіраючы неба ў чырвань, зарыва палыхала ўсё шырэй і шырэй.

8.Адзначце сказы, у якіх ёсць дзеепрыслоўі закончанага трывання:

Не запрогшы, не паедзеш.
Пераглядаючы здымкі, успамінаю маіх аднакласнікаў.
Саломку выгнуўшы дугою, звісае колас над зямлёю.
Гуляючы, розуму не прыдбаеш.
Адышоўшы з паўвярсты, Сцёпка яшчэ раз азірнуўся.

9.Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў:

Браўшы абавязкі, трэба іх выконваць.
Памыўшы рукі, дзеці селі за стол абедаць.
Хмары радзелі, расплываючыся па небе.
Слухаючы гэту музыку, успамінаецца лета.
Завязаўшы хустку, маці выйшла з хаты.