Злучнік як службовая часціна мовы. Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне. Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс
Меню

Ведаць:

  • агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы злучніка, яго функцыі
  • разрады злучнікаў паводле будовы і спосабу ўжывання

Умець:

  • знаходзіць злучнікі ў сказах, тэкстах
  • характарызаваць злучнікі паводле будовы і спосабу ўжывання
  • правільна ўжываць злучнікі ў адпаведнасці са значэннем у вусным і пісьмовым маўленні

Дадатковыя
матэрыялы

1.Злучнік – службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі аднародных членаў сказа, частак складанага сказа, сказаў і частак тэксту. Выберыце правільнае сцверджанне.

2.Адзначце сказы, у якіх ужыты злучнікі:

Серабрылася на чырвоных клёнах павуцінне, ціха, без шораху, ападалі лісты з бяроз (М. Лынькоў).
Бруіцца каля берага крыніца то ціха, то звініць на ўсе лады (С. Грахоўскі).
Мне адразу ж стала неяк лягчэй, хоць наваколле не магло пахваліцца весялосцю
(У. Караткевіч).
Будзе за хатай дубок калыхацца, рвацца да воблакаў белых вятрак… (К. Цвірка)
Недзе бутону, у травах забытаму, трэба святло, каб як след расцвісці… (К. Цвірка)

3.Паводле спосабу ўжывання злучнікі падзяляюцца на простыя і састаўныя. Выберыце правільнае сцверджанне.

4.Суаднясіце злучнік і яго спосаб ужывання:
-адзіночны
-паўторны
-парны
Або – або-
Як ― так і-
Нібы-

5.Адзначце састаўныя злучнікі:

і – і
для таго каб
перад тым як
нібыта
таму што

6.Колькі косак трэба паставіць у наступным сказе? Чуваць ці то птушыны шчэбет-перасвіст ці то веснавое бульканне (Я.Брыль).

2