Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне
Меню

Ведаць:

  • разрады злучнікаў паводле значэння, іх сэнсавыя групы

Умець:

  • вызначаць сінтаксічную ролю злучнікаў
  • рабіць марфалагічны разбор злучніка

Дадатковыя
матэрыялы

1.Устаўце прапушчанае слова. Злучнік – часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі аднародных членаў сказа, частак складанага сказа, самастойных сказаў і частак тэксту.

Правільны адказ: службовая

2.Адзначце віды злучнікаў паводле іх значэння:

3.Адзначце правільны адказ. Злучнікі для таго каб, таму што, калі, каб, хоць з’яўляюцца падпарадкавальнымі.

4.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя злучнікі маюць часавае значэнне:

І вясной, як забуяюць росы, зашуміць, загойдае калоссе.
Калі бульбу садзілі ў пачатку мая, то ўжо ў канцы ліпеня яе можна было падкопваць.
Калі развіднела, хлапчукі адправіліся ў вёску.
Мы і не заўважылі, як надышоў вечар.
Я помню казку У. Караткевіча «Лебядзіны скіт», як старац выратаваў народ ад заваёўніка Хана Бату.

5.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя злучнікі з’яўляюцца злучальнымі:

Крычалі кнігаўкі, малілі аб вадзе, хоць яе досыць было на залітых лугах.
Царом грыбоў у гады нашага дзяцінства лічыўся не баравік, а падасінавік.
Усё зацвіло, загаманіла, бы жыватворная іх сіла ад сну прыроду абудзіла.
Прыказкі заўсёды маюць павучальны сэнс, паколькі іх стварае народная мудрасць.
На дварэ было цёмна, затое яснымі былі думкі ў чалавека.

6.Адзначце сказы, у якіх спалучэнне (за)тое пішацца злітна:

Не бяда, што дожджык і гразка, (за)тое прырода ажывае.
Дзецям было зябка і крыўдна (за)тое, што іх так рана разбудзілі.
Люблю мой край (за)тое, што ў ім часы другія, што згінула былое.
Грыбоў я сабраў нямнога, (за)тое кожны як з карцінкі.

7.Адзначце сказ, у якім ужыты просты, адзіночны, злучальны (супраціўны) злучнік:

8.Суаднясіце кожны сказ з пэўнай схемай. У сказах знакі прыпынку не расстаўлены.
- O і O.
- [ ], (каб ).
- то O, то O.
- [ ], а [ ].
- [ ], і [ ].
Шумяць асеннія сады і мараць аб вясновым цудзе.-
Ад слова вырастаюць крылы а ў сэрцы стукае любоў.-
Зносіць вецер сухія лісты і зіма неўзабаве пастукае ў нашыя дзверы.-
Над восеньскім полем адзіная зорка то знікне то зноў задрыжыць угары.-
Тваю фатаграфію я не браў у паход каб часам яе не кранула варожая куля.-

9. Колькі косак трэба паставіць у наступным сказе? Мы стаялі на беразе Нарачы і бачылі як спрытна чайка выглядае здабычу з вышыні а затым каменем кідаецца ў ваду

3