Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага за год
Меню

Ведаць:

  • асноўныя паняцці па вывучаных раздзелах і тэмах: тэкст, асноўныя прыметы тэксту, тыпы, стылі і жанры маўлення; самастойныя, службовыя часціны мовы і выклічнік

Умець:

  • аналізаваць і супастаўляць, сінтэзаваць моўныя факты, рабіць высновы і абагульненні

1.Устаўце прапушчанае слова. мовы — гэта групы слоў, якія маюць агульнае сэнсавае значэнне, марфалагічныя прыметы і выконваюць у сказе пэўную сінтаксічную ролю.

Правільны адказ: Часціны

2.Устаўце прапушчанае слова. — гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лічэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэнні.

Правільны адказ: Прыназоўнік

3.Дзеепрыметнік незалежнага стану, утвораны ад дзеяслова ўцалець, у форме адзіночнага ліку жаночага роду творнага склону — гэта …

4.Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі або дзеепрыслоўныя звароты патрэбна выдзеліць коскамі.

Нізкія воблакі шчодра пасыпаўшы снегам зямлю падняліся вышэй.
Бусел рыбу ловіць падпільноўваючы.
Аднойчы ў поўдзень я стаяў на ўзгорку і глядзеў у неба шукаючы ў блакітнай вышыні таго, хто заліваўся песняй.
Анюта слухала брата вушы развесіўшы.
Сусед пастаяў крышку, сам сабе нешта сказаў, потым угнуўшыся знік.

5.Выберыце правільны працяг наступнага сказа. Гледзячы на бацькаў сад, …

6.Устаўце прапушчанае слова.
У словазлучэннях: неаранае поле, заданне не выканана, нечуваны заробак выдзеленыя словы напісаны .

Правільны адказ: правільна

7.Колькі косак трэба паставіць у наступным сказе? Кветканосныя парасткі жывяцца запасамі зробленымі на зіму і хутка растуць.

1

8.Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць наступнаму тэксту.
Ці падумалі вы, што звычайна людзі рэдка пра чалавека гавораць – прыгожы? Часцей кажуць: добры, харошы. Добры чалавек – значыць шчыры, душэўны, сардэчны, чулы, уважлівы, спагадлівы, праўдзівы, неабходны ўсім, з кім ён жыве, сябруе, вучыцца, працуе.
Такіх людзей скрозь любяць, паважаюць і шануюць. Нездарма кажуць пра харошага чалавека: добрая душа. Гэтыя простыя словы вельмі многа значаць.
Дык які ж гэта – добры чалавек?

стыль маўлення – мастацкі
тып маўлення – апісанне
стыль маўлення– публіцыстычны
тып маўлення – апавяданне
тып маўлення – разважанне

9.Самастойныя часціны мовы падзяляюцца на зменныя і нязменныя. Адзначце правільны адказ.

10.Адзначце прыслоўі, якія пішуцца разам:

так(сама)
(на)памяць
калі(небудзь)
(што)сілы
(па)свойму