«Ты мне вясною прыснілася…» Інтымная лірыка. М. Багдановіч. «Раманс» («Зорка Венера»)
Меню

Ведаць:

  • паняцце інтымная лірыка
  • ідэйна-мастацкі змест верша «Раманс» М. Багдановіча
  • душэўную чуйнасць асабістых перажыванняў паэта, яго імкненне да прыгажосці і чысціні чалавечых узаемаадносін
  • адметнасць выяўлення «ўнутранага» пачуцця лірычнага твора
  • гісторыю яго мастацкага ўвасаблення ў музыцы і жавапісе

Умець:

  • характарызаваць лірычнага героя верша «Раманс» М. Багдановіча
  • вызначаць ключавую праблему лірычнага твора
  • вызначаць высокі інтымны пафас у лірычным творы
  • вызначаць спосабы выяўлення аўтарскай пазіцыі ў лірычным творы

1.На першым плане ў гэтых творах паказаны ўнутраны свет героя, яго пачуцці, эмоцыі, перажыванні. Такія творы, як правіла, не маюць сюжэта.
Пра які род літаратуры ідзе размова?

2.Які від лірыкі перадае розныя адценні аднаго з самых прыгожых чалавечых пачуццяў — кахання?

3.Што такое раманс?

4.Пра які твор ідзе гутарка?
«На першым плане — эмоцыі, перажыванні.Твор не мае сюжэта, не паказвае чалавечыя характары ў іх развіцці і разнастайных сувязях. Пішацца ў форме маналога».

5.Дзяўчына, якой Максім Багдановіч прысвяціў свой «Раманс», насіла імя

6.Усе вобразы верша «Раманс» у адзінае цэлае яднае

7.Якім памерам напісаны твор?

8.Якімі мастацка-вобразнымі сродкамі з’яўляюцца наступныя словазлучэнні (спалучэнні слоў): светлыя згадкі, неба начное?

9.Адзначце мастацкую ролю зоркі Венеры ў вершы.