А. Дудараў. «Вечар»
Меню

Ведаць:

  • звесткі з біяграфіі А. Дударава
  • асноўныя сюжэтныя лініі драмы «Вечар», вобразы-сімвалы твора
  • жанравыя асаблівасці, спецыфіку кампазіцыі, канфлікту, ідэйны сэнс твора

Умець:

  • даваць характарыстыку галоўным героям драмы «Вечар» А. Дударава, вызначаць матывы іх паводзін
  • вызначаць ключавыя праблемы твора
  • вызначаць спосабы выяўлення аўтарскай пазіцыі ў драматычным творы

Дадатковыя
матэрыялы

1.Да якого роду літаратуры адносіцца п’еса А. Дударава «Вечар»?

2.На якую праблему звяртае ўвагу чытача аўтар А. Дудараў ў п’есе «Вечар»?

3.Укажыце імя героя.
«Тры вайны адпляскаў, шабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і нішчымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша».

4.Навошта Мульцік выбірае з калодзежа ваду і тут жа вылівае яе?

5.Што аб’ядноўвае герояў п’есы «Вечар»?

6.Каму з герояў п’есы належаць словы?
«Сонцу, як людаед, моліцца, вада ў яго ну не проста вада, а жывая…»

7.Які вобраз-сімвал дапамагае адчуць адзіноту старых людзей?

8.Хто з герояў п’есы гаворыць пра сябе?
«Я чэсны. Я справядлівы. Я не дазволю! Не дазволю ўсяму народу галаву дурыць…»

9.Дапоўніце фразу.
«Пуста ў хляве — пуста і ў будзе».

Правільны адказ: душы

10. Дапоўніце словы аднаго з герояў твора.
«Святое ў жыцці толькі святло, цяпло, любоў і …»

Правільны адказ: зямля