Спосабы выражэння выказніка (простага дзеяслоўнага, састаўнога дзеяслоўнага і састаўнога іменнага)
Меню

Ведаць:

  • віды выказнікаў: просты дзеяслоўны, састаўны дзеяслоўны, састаўны іменны
  • спосабы выражэння выказнікаў

Умець:

  • вызначаць простыя дзеяслоўныя, састаўныя дзеяслоўныя і састаўныя іменныя выказнікі
  • вызначаць лексічнае і граматычнае значэнні простых і састаўных дзеяслоўных, састаўных іменных выказнікаў
  • характарызаваць спосабы выражэння выказнікаў

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя адказы. Просты дзеяслоўны выказнік можа быць выражаны:

асабовымі дзеясловамі ў форме абвеснага, умоўнага, загаднага ладоў
дзеепрыслоўем
інфінітывам
дзеепрыметнікам
прыслоўем

2.Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам:

У клас зайшоў настаўнік.
Дзяўчынка пачала чуць гукі.
Вучні пачалі разумець новы матэрыял.
Гадзіннік ідзе і ідзе, нягледзячы на час.
Раніца светлая і цёплая.

3.Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам:

Стары чалавек узяў ды купіў газету.
Мінск — сталіца Беларусі.
Хай будзе мір на ўсёй планеце!
Два і пяць — сем.
Я не чакаў спаткаць цябе тут.

4.Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам:

Я буду сэрца трывожыць успамінамі кожны дзень.
Дні становяцца даўжэйшымі.
З той пары Васька прапаў.
На жардзіне развешаны цыбуліны.
Я прыйшла б у школу.

5.Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам:

Шчур — даволі рэдкая птушка ў Беларусі.
Чаканьце крок, салдаты самай вялікай вайны.
Лясная цішыня падманлівая.
Давайце пачакаем трошкі.
Шчасце нідзе не спыняецца ў дарозе.

6.Адзначце правільныя сцверджанні:

Састаўны выказнік — сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне.
Граматычнае значэнне выражаецца ў асноўнай частцы састаўнога выказніка.
Лексічнае значэнне выражаецца ў асноўнай частцы састаўнога выказніка.
Састаўны выказнік складаецца з асноўнай і дапаможнай частак.
Частка састаўнога выказніка, якая выражае яго граматычнае значэнне, называецца дапаможнай.

7.Раніца сёння марозная. Якое слова у гэтым сказе выказнік:
Адказ:

Правільны адказ: марозная або Марозная

8.Вызначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам:

І Васіль пачаў быў капаць.
Вагоны бягуць-бягуць, самкнуўшы стыкі ўшчэп.
Давайце папрацуем добра.
Не любіў гэты чалавек загадваць.
Мы будзем добра працаваць на ўроку.

9.Суаднясіце сцверджанні са сказамі:
-сказ з састаўным дзеяслоўным выказнікам
-сказ з састаўным іменным выказнікам
-сказ з простым дзеяслоўным выказнікам
Саша пачаў добра працаваць.-
Масква — сталіца Расіі.-
Мы прайшліся б па лугах.-

10.Вызначце сказы з састаўным іменным выказнікам:

Лета — вясёлая пара.
На вуліцы пачынала змяркацца.
Мова — сродак зносін.
Многіх натхніла ты на творчасць.
Мы будзем добра жыць.