Паняцце пра ўскладнены сказ. Сказы з аднароднымі членамі. Аднародныя і неаднародныя азначэнні
Меню

Ведаць:

  • паняцце ўскладнены сказ
  • што такое аднародныя члены сказа

Умець:

  • адрозніваць аднародныя і неаднародныя азначэнні

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцверджанні, якія адпавядаюць паняццю ўскладнены сказ:

Ускладненымі называюцца простыя сказы, якія змяшчаюць дадатковае паведамленне аб прадметах і фактах рэчаіснасці.
Ускладненымі з’яўляюцца сказы, у якіх ёсць дзве і больш граматычныя асновы.
Ускладненымі называюцца сказы, у склад якіх, апрача дзейніка і выказніка, уваходзяць даданыя члены сказа.
Ускладненымі з’яўляюцца сказы з аднароднымі і адасобленымі членамі, пабочнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі, устаўнымі канструкцыямі, звароткамі, параўнальнымі зваротамі.

2.Адзначце ўскладненыя сказы:

Пачуўшы лета спеў, дуб стары памаладзеў.
Мой родны Мінск, пад небам жураўліным жыві, квітней пад зоркай залатой!
Стаяла хмара нерухома над жытам спелым, ад першага ўдару грому яна аж пачарнела.
Нашы беларускія танцы найпрыгажэйшыя ў свеце.
Карціна, напісаная маім братам, была гордасцю школьнага музея.

3.Выберыце правільны варыянт адказу. Аднародныя члены сказа – гэта:

4.Зранку ветрык то ў жыце хаваўся, то ў зёлках далікатна шапацеў. У сказе аднароднымі з’яўляюцца .

Правільны адказ: выказнікі

5.Суаднясіце сцверджанні са сказамі:
-Сцюдзёны вецер налятаў парывамі і засыпаў дробным снегам палі і лугі.
-Над полем шырокім, над люстранаю ракой ды над лазой невысокай ходзіць ветрык.
-Настала пара пайсці ў лес збіраць суніцы.
У сказе няма аднародных членаў сказа-
У сказе адзін рад аднародных членаў сказа-
У сказе некалькі радоў аднародных членаў-

6.Адзначце сказы з аднароднымі членамі:

Лугам мурожным у нас няма ні канца ні краю.
У светлай беларускай крыніцы вада-жывіца.
Спелыя каласы падымаліся і цешылі вока.
Сёння або заўтра на рацэ кранецца лёд.
Тут, у фальварку Вязынка, нарадзіўся класік беларускай літаратуры Янка Купала.

7.Устаўце прапушчанае слова. Для сувязі аднародных членаў сказа могуць ужывацца злучнікі.

Правільны адказ: злучальныя

8.Адзначце сказы з аднароднымі дапаўненнямі:

І малым, і дарослым у жніво хапала працы.
Гняздзяцца буслы на дахах будынкаў ці на старых дрэвах.
Пакланюся слову шчыраму, працы людской, хлебу вечнаму.
Ні мне, ні брату не хацелася гэтым займацца.
Мама папрасіла мяне прынесці вады і паліць дрэўца.

9.Адзначце сказы з некалькімі радамі аднародных членаў:

І салдат, і палкоўнік, і маршал навек застануцца ў званні адным – Чалавек.
Ходзяць жураўлі і па травах свежых, і па балотах і цешацца красой зямлі.
Падчас падарожжаў, паходаў люблю дым кастроў на ціхіх начлежных прывалах.
Пахла багуном і верасам, над рачулкай віснуў халадок.
Вырабы з лёну і бавоўны карыстаюцца шырокім попытам у краіне і за мяжой.
Вецер прабіваўся праз вокны і сцены і вольна разгульваў па пакоях.

10.Адзначце сказы з аднароднымі азначэннямі:

На паляне стаіць прыгожы белакаменны палац.
Буйное, густое ўрадзіла жыта.
Чырвоныя, сінія, жоўтыя кветкі стракацелі на лузе.
Раўнюткі пясчаны бераг быў утульным пляжам.
Павольныя, сарамлівыя гукі адажыа адразу прынеслі спакой.
Шчуплы, з бледным тварам хлапчук адчыніў дзверы.
Старыя, пакрытыя лішайнікам ствалы кашлатых хвой глуха шумелі ў цішы ночы.